6 ўдзельнікаў акцыі з нагоды Дня Сьвятога Валянціна былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі 14 лютага ў Мінску
Сярод затрыманых – Павел Севярынец, Барыс Гарэцкі, Алесь Васілеўскі, Арцём Літвінаў, Андрэй Шыбко, Юля Сіповіч.
Акцыя маладафронтаўцаў на Дзень сьвятога Валянціна праходзіла ў Мінску ўжо восьмы раз пад лозунгамі “Мы любім Еўропу! Мы любім Беларусь!”
Затрыманьні адбыліся на плошчы Свабоды. Гаворыць Павел Севярынец: “Каля дванаццаці гадзінаў я зьявіўся на плошчы Свабоды, да мяне адразу падляцелі супрацоўнікі міліцыі і зацягнулі ў мікраўтобус, які ўнутры зроблены, як “аўтазак” – з кратамі, там ўжо сядзелі два чалавекі – Алесь Васілеўскі і Арцём Літвінаў. Яшчэ адзін хлопец крыкнуў “Ганьба!”, і яго сьледам за мной закінулі туды ж. Гэта быў Андрэй Шыбко. Потым падышоў Барыс Гарэцкі з кветкамі, яго забралі разам з кветкамі. А потом затрымалі дзяўчыну – Юлю Сіповіч. Нас павезьлі ў Цэнтральны РУУС, пачалі браць тлумачальныя, складаць пратакол па арт.167 КаАП (парушэньне правядзеньня масавых акцыяў). У 15.00 нас усіх адпусьцілі”.
Нагадаем. што правядзеньне шэсьця ў цэнтры гораду нагоды Дня сьвятога Валянціна не было дазволенае ўладамі, чыноўнікі матывавалі сваё рашэньне тым, што закон забараняе праводзіць масавыя вулічныя мерапрыемствы паблізу будынкаў дзяржаўных установаў і дыпляматычных місіяў.