viasna on patreon

Вобшукі ў Бабруйску, новыя крымінальныя справы. Палітычны пераслед 22 студзеня Дапоўнена

2021 2021-01-22T19:04:00+0300 2021-01-23T01:10:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dziashuk_yury.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць сачыць за палітычным пераследам у Беларусі: затрыманні, вобшукі, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.  

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Вечарам у Мінску за збор подпісаў пад зваротам да дэпутата былі затрыманыя Наталля Аскірка і Аляксандра Малышава.

"Вясне" стала вядома, што 22 студзеня ў межах крымінальнай справы быў затрыманы актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі. Па якім артыкуле ўзбуджана крымінальная справа - пакуль невядома. Падрабязнасці затрымання высвятляюцца.

Па інфармацыі "Новага Часу", пасля суда затрымалі жонку Дзмітрыя Кулакоўскага Юлію разам з 15-гадовай дачкой. Яны сустракалі Дзмітрыя пасля вызвалення белымі і чырвонымі шарыкамі.

У Мінску затрымана Вольга Баброва, якая мае шэсць дзяцей. Яе месцазнаходжанне невядома.

Сёння ў Мінску быў затрыманы актывіст ініцыятывы "Сумленныя людзі", назіральнік на мінулых прэзідэнцкіх выбарах па Ленінскім раёне Мінска Цімур Газізаў — пра гэта TUT.BY паведамілі ягоныя знаёмыя. Па інфармацыі "Белсат", Цімура Газізава вінавацяць паводле артыкулу 342 КК РБ - «Арганізацыя ды падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Бабруйск

У Бабруйску 22 студзеня з раніцы праходзяць ператрусы ў некалькіх мясцовых актывістаў. Тэлеграм-канал "Бабруйск online" паведамляе пра ператрусы як мінімум у 12 чалавек.

  • Сяргея Беляева;
  • Елізаветы Літвінавай;
  • Дзімітрыя Бібарса;
  • Алены Стрыгуновай;
  • Юліі Яскевіч;
  • Дзмітрыя Яскевіча;
  • Ірыны Сурыгінай;
  • Кацярыны;
  • Андрэя. Верагодна гутарка ідзе пра Андрэя Сініцу.  Па інфармацыі "Белсат", Андрэя Сініцу ўвосень затрымалі і судзілі за зніч каля помніку ахвярам рэпрэсіяў, а потым пагражалі паставіць сям'ю на ўлік як сацыяльна небяспечную. Сёння, як распавёў сын Андрэя, з самай раніцы да іх прыйшлі з ператрусам нібыта ў межах крымінальнае справы за абразы працаўнікоў міліцыі.
  • Віктара Качана (журналіст "Бабруйскага Кур'ера"). Даставілі ў РАУС.
  • Яўгена Габреляна;
  • Івана Манько; Знаходзіцца ў РАУС.

Ліда

Затрыманы ў сераду незалежны журналіст Юрый Дзяшук з’яўляецца падазраваным па крымінальнай справе аб злосным хуліганстве (ч.2  арт. 339 Крымінальнага кодэкса). Журналіст быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання на 72 гадзіны да прыняцця рашэння аб абранні меры стрымання. Пра гэта "БАЖ" паведамілі родныя Юрыя Дзешука.

Юрый Дзяшук
Юрый Дзяшук

Родныя мяркуюць, што затрыманне журналіста звязанае з крымінальнай справай, якую завялі з нагоды падтрымкі асуджанага на 5 гадоў зняволення актывіста Вітольда Ашурка ў судзе.

20 студзеня ў Лідзе міліцыя затрымлівала многіх, хто прысутнічаў на агалошванні прысуду Ашурку. Журналістка Вольга Быкоўская на сваёй старонцы ў Facebook размясціла відэа інцыдэнту пасля суда над Ашуркам. На ім бачна, як людзі ў залі абураюцца прысудам і крычаць “Ганьба!” і “Верым! Можам! Пераможам!”. Але на відэа выразна бачна, што Юрый Дзяшук (справа ў белым шаліку) заняты выключана журналісцкай працай — ён увесь час здымае падзеі на тэлефон. Іншыя акалічнасці справы пакуль невядомы.

Гомель

Затрыманую напярэдадні ў мінскім аэрапорце памочніцу праваабаронцы "Вясны" Леаніда Судаленкі Таццяну Ласіцу з Рэчыцы перавялі ў СІЗА-3 Гомеля. Тэрмін утрымання пад вартай працягнулі да 10 дзён. Сёння ў яе адбыўся допыт у Следчым камітэце.

Барысаў

Да барысаўскага актывіста Аляксея Сараева прыйшлі з вобшукам у межах крымінальнай справы. Раней яго выклікаў да сябе ўчастковы - нібыта той размяшчаў у сацсетках нацысцкую сімволіку. Хлопец вызнае паганства і кажа, што "магчыма недзе калісьці публікаваў рунічныя сімвалы".

Будзе дапаўняцца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства