Перакладчыцу Калацкую падазраюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак
https://spring96.org/be/news/101357
2021
2021-01-16T13:37:00+0300
2021-01-16T13:37:00+0300
2021-01-16T14:15:50+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kalackaja-01.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вядомую перакладчыцу Вольгу Калацкую падазраюць у злачынстве паводле 342 артыкулу Крымінальнага кодэксу — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», паведамляе БАЖ.
Пра гэта яе адвакату сёння паведамілі ў Фрунзенскім РУУС. Паводле якой часткі гэтага артыкулу і ў якім яна статусе - пакуль невядома.
Яе затрымалі 15 студзеня. А 16 студзеня павезлі на следчыя дзеяньні.
Вольга Калацкая жыве з 89-гадовай маці, якой патрэбны догляд.
Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, сэрыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Ўільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Глядыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.