viasna on patreon

Жанчыну з эпілепсіяй пакаралі 25 суткамі арышту

2020 2020-12-22T17:17:35+0300 2020-12-22T17:23:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja-006.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

21 снежня суддзя Фрунзенскага суда Вікторыя Крэпская пакарала 25 суткамі Людмілу Паўлоўскую. У жанчыны — эпілепсія, чарговы прыступ здарыўся пры затрыманні, але на гэта ніхто не звярнуў увагі.

У ПЦ "Вясна" звярнулася сястра Людмілы, якая распавяла акалічнасці сітуацыі. Людміла Паўлоўская была асуджаная па ч. 3 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП і атрымала 25 сутак. Раней яе ўжо судзілі па першай частцы артыкула 23.34 і пакаралі тэрмінам на 12 сутак. 

На паседжанні 21 снежня не было адваката, але шэраг супярэчнасцяў заўважны і без яго: не супадаюць месца затрымання і акалічнасці. Дзяўчыну затрымалі на Харкаўскай, хаця ў пратаколе пазначаная іншая вуліца — Прытыцкага. Супрацоўнікі АМАПу затрымалі яе не ў калоне: калі да яе пад'ехаў бусік, яна ішла адна, у пратаколе гаворыцца пра ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Сястра мяркуе, што маглі заўважыць чырвона-белыя пальчаткі. Калі Людмілу папрасілі прайсці ў аўтобус праверыць дакументы, яна не супраціўлялася, хаця судзілі яе ў тым ліку і па артыкуле за супраціў. У аўтобусе ў яе здарыўся прыступ эпілепсіі, аднак тыя, хто затрымліваў жанчыну, падумалі, што яна неадэкватная, і не выклікалі хуткую. Суддзя таксама не звярнула ўвагі на хваробу.  

Зараз жанчына знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства