viasna on patreon

Жыхара Жлобіна асудзілі на 4 гады калоніі за гвалт у адносінах да намесніка начальніка РАУС

2020 2020-12-18T19:55:34+0300 2020-12-18T20:01:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/video_90.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жлобінскі раённы суд 18 снежня асудзіў за гвалт па арт. 364 Крымінальнага кодэкса на чатыры гады калоніі 27-гадовага мясцовага жыхара Аляксандра Французава. Таксама яго абавязалі сплаціць шкоду міліцыянту ў 1500 рублёў. Хлопца абвінавацілі ў тым, што ён здзейсніў гвалт машынай 10 жніўня ў адносінах да намесніка начальніка Жлобінскага РАУС. Родныя Аляксандра намераны абскарджваць прысуд.

Жыхара Жлобіна Аляксандра Французава са Жлобіна затрымалі ў ноч з 10 на 11 жніўня. У тую ноч у Жлобіне міліцыянты спынялі аўтамабілі, затрымлівалі кіроўцаў. Аляксандр спалохаўся і даў задні ход. Міліцыянт ухапіўся за дзверы аўта і разбіў рацыяй шыбу. Паводле абвінавачвання, руку міліцыянта заблакавала ручка дзвярэй і ён вымушана разбіў шыбу, а кіроўца наўмысна паскорыў рух і працягнуў міліцыянта за машынай. Гэтыя чатыры месяцы Аляксандр ўтрымліваўся пад вартай у гомельскім СІЗА.

На абвяшчэнне прысуду 18 снежня людзей у залю не пусцілі, затое запусцілі здымачную групу БТ. Жонка Аляксандра адмаўляецца каментаваць прысуд да 28 снежня. Яны збіраюцца абскарджваць прысуд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства