viasna on patreon

Затрыманні і ператрусы. Хроніка палітычнага пераследу за першага снежня Дапоўнена

2020 2020-12-01T14:52:25+0300 2020-12-01T17:42:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne_14_viasna21.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першага снежня "Вясна" працягвае збіраць новыя факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, новыя крымінальныя справы, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

У доме Віктара Прастакова (ён быў актывістам "Маладога фронту" напрыканцы 90-х) праходзіў ператрус. Сваякі паведамілі "Вясне", што праводзяць яго супрацоўнікі КДБ. Пазней стала вядома, што ператрус праходзіў у межах крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ (удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). Прастакова затрымлівалі ў верасняі падчас маршу на Дразды, ён атрымаў 7 сутак арышту. Пасля ператрусу Віктар затрыманы не быў.

Жыхара пр. Пераможцаў Уладзіміра Дзянісіка ранкам затрымалі за бел-чырвона-белую падсветку свайго балкона.

Гродна

Увечары 30 лістапада ў Гродне затрымалі Вольгу Мыцко і яшчэ аднаго хлопца. Ранкам першага снежня ў доме Вольгі прайшоў ператрус. Вядома, што былі выняты некалькі кавалкаў чырвонай і белай тканіны. У межах якой справы затрымана Вольга, пакуль невядома.

Барысаў

Барысаўчанку Аксану Дашдан выклікаюць на 3 снежня ў мясцовы РАУС, каб адтуль адвезці ў Мінск да следчага на допыт у межах крымінальнай справы за абразу прэзідэнта (арт. 368 КК РБ). Жанчыну раней затрымлівалі на акцыі пратэсту ў Мінску, яна адбыла адміністрацыйны арышт.

Будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства