viasna on patreon

Бабруйск: Ігара і Алега Букасаў асудзілі на чатыры і два гады калоніі адпаведна

2020 2020-11-27T13:15:09+0300 2020-11-27T13:25:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 лістапада ў судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска вынесены прысуд па справе Ігара і Алега Букасаў, якіх судзілі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. Ігар Букас асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Алег Букас пакараны двума гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

КАРТКА ПРАЦЭСУ

Суд: Бабруйскага раёна і г.Бабруйска

Суддзя: Андрэй Літвін

Дзяржаўны абвінаваўца: Наталля Лосева

Абвінавачаныя: Ігар і Алег Букасы

Пацярпелы: маёр ДАІ Уладзімір Мяншоў

Артыкул: 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў)

Пакаранне, запрошваемае абвінавачваннем: чатыры гады абмежавання волі ў калоніі строгага рэжыму (Ігар Букас), два гады абмежавання волі ў калоніі агульнага рэжыму (Алег Букас)

Пакаранне, прызначанае судом: чатыры гады абмежавання волі ў калоніі строгага рэжыму (Ігар Букас), два гады абмежавання волі ў калоніі агульнага рэжыму (Алег Букас)

Ігар і Алег Букасы – бацька і сын з Бабруйску - былі затрыманыя 10 жніўня. У той дзень сям'я Букасаў накіроўвалася ў краму, але не даехала да яе каля ста метраў, бо дарога была ачэпленая з-за акцыі пратэсту. Непадалёк ад месца, дзе Букасы прыпаркавалі машыну, яны заўважылі іншае аўто і аўто ДАІ. Каля гэтых машын нейкая жанчына прасіла адпусціць кіроўцу. Старэйшы Букас вырашыў пацікавіцца, што адбываецца, і падыйшоў да супрацоўніка ДАІ. У выніку ён і яго сын былі гвалтоўна затрыманы.

На першым паседжанні Ігар і Алег распавялі падрабязнасці таго, што адбылося 10 жніўня. Па словах Ігара Букаса, размова ў супрацоўнікам ДАІ тады праходзіжа без абразаў. Але ў пэўны момант старшы інспектар Мяншоў падняў руку і крыкнуў: “Пяцёра да мяне, затрымліваем самага актыўнага". Пасля чаго Букас развярнуўся і пайшоў у бок сям'і, але Мяншов дагнаў яго, схапіў за руку і крыкнуў: «Гэтага забіраем». Бабруйчанін спрабаваў вырваць руку, ягоны сын закрычаў: «За што вы яго забіраеце?», і тады старэйшы Букас адмахнуўся ад супрацоўніка ДАІ і трапіў яму па патыліцы. Ён патлумачыў гэта страхам перад людзьмі ў форме, якія накіроўваліся да іх.

Пацярпелы маёр Мяншоў на судзе адзначыў, што перад затрыманнем ён не збіраўся распачынаць супраць Букасаў адміністрацыйных працэдур, а проста прасіў сысці іх. Маёр папрасіў суд не пазбаўляць волі бацьку і сына Букасаў, бо яны раскаяліся ў садзеянным і да таго ж яшчэ ў часе следства папрасілі ў яго прабачэнне.

Першае паседжанне па справе Ігара і Алега Букасаў

У першы судовы дзень заслухалі абвінавачаных, пацярпелага, трох сведак з ДАІ, жонку і маці Алену Букас.

На другім пасяджэнні з боку пацярпелага выступіў Дзяніс Балыка. Ён быў на службе і назіраў за інцыдэнтам праз дарогу. Калі пачаўся канфлікт паміж Меньшовым і Букасам, сам добраахвотна пайшоў у той бок. Сведка бачыў, што Ігар Букас нанёс удар Меньшову ў раён твару, таксама бачыў штуршок у грудзі, але не ведае, хто яго рабіў. Пры гэтым сведка не чуў, як Меньшоў заклікаў супрацоўнікаў "браць актыўных".

Сведкі Юлія і Дзмітры Осіпавы адзначалі: Букас сказаў, што ў экіпажа ДПС таксама адсутнічае налепка тэхагляду. І калі да гэтага яны вялі спакойны дыялог, пасля заўвагі пра налепку Меньшоў стаў агрэсіўным і крыкнуў у бок "эй, пятеро сюда" — і да іх пабеглі людзі ў масках. Юлія і Ігар пачалі адыходзіць, але Мяньшоў пачаў хапаць Букаса за плячо. Ігар адмахнуўся, але падбеглі людзі ў чорным і пачалі біць Ігара, а пасля і іншых. 

Другое паседжанне 

На паседжанні заслухалі трох сведак: супрацоўніка дэпартаменту аховы Дзяніса Балыку, мужа і жонку Юлію і Дзмітрыя Осіпавых.

На трэцім пасяджэнні як і сведкі з боку абвінавачвання, якія выступалі на папярэдніх пасяджэннях, Долганаў сказаў, што дзяжурыў 10 жніўня каля гарвыканкама ў сувязі з узмацненнем аховы з-за акцый пратэсту, якія праходзілі. Затым дзяржабвінаваўца Наталля Лосева папрасіла Далганава распавесці, што адбылося пасля 21.00 каля дошкі гонару на вул. М.Горкага. Далганаў адказаў, што ўсе яго паказанні ўжо дадзеныя, і папрасіў даць яму магчымасць з імі азнаёміцца. На што дзяржабвінаваўца адказала, што яму трэба ўспомніць, што адбылося 10 жніўня. Далганаў распавёў, што бачыў, як супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль і сталі правяраць дакументы ў кіроўцы.

Падчас судовага паседжання Ігар і Алег Букасы прынеслі свае прабачэнні супрацоўніку міліцыі за тое, што 10 жніўня павялі сябе няправільна ў дачыненні да яго. Далганаў прыняў прабачэнні абвінавачаных. Яму таксама быў зададзены пытанне па нагоды магчымага пакарання да абвінавачаных.

– Усё на меркаванне суда, – адказаў ён.

Трэцяе паседжанне

13 лістапада ў судзе быў заслуханы пацярпелы Леанід Далганаў, намеснік камандзіра батальёна па тэхнічнай часткі і тылавому забеспячэнню аддзела Дэпартамента аховы, а таксама былі прагледжаныя відэа, на якіх зафіксавана, што адбывалася 10 жніўня і заслуханы матэрыялы справы.

 27 лістапада бацьку і сыну вынесеныя прысуды. Ігар Букас асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Алег Букас пакараны двума гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму — менавіта такое пакаранне прасіў прызначыць пракурор.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства