viasna on patreon

Следчы камітэт: Па падзеях 15 лістапада ў Мінску распачаты крымінальныя справы

2020 2020-11-16T15:41:05+0300 2020-11-16T15:52:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marsh_silaviki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведмаляе Следчы каімітэт, Фрунзенскім Мінска раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўнага ўдзелу ў іх па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за падзеі 15 лістапада ў Мінску. У сталіцы праходзіў Марш памяці забітага жыхара "Плошчы Перамен" Рамана Бандарэнкі — "Выходжу!" Акрамя гэтага, па інфармацыі СК былі ўзбуджаныя крымінальныя справы па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).

Сілавікі і мірныя пратэстоўцы на
Сілавікі і мірныя пратэстоўцы на "Плошчы Перамен" у Мінску 15 лістапада 2020 года / Еўрарадыё

"Паводле звестак следства, 15 лістапада на тэрыторыі сталіцы прайшлі несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы, падчас якіх затрыманы шэраг грамадзян, якія груба парушылі грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады і пацягнулі парушэнне працы транспарту і арганізацый.

Таксама пашкоджаныя аб'екты гарадской інфраструктуры і транспартныя сродкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Па дадзеным факце распачаты крымінальныя справы па ч. 1 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса", – гаворыцца ў заяве ведамства.

Колькі ў справе фігурантаў – пакуль не паведамляюць. Але ўжо вядома, што ў якасці падазраванай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса праходзіць затрыманая на "Плошчы Перамен" журналістка "Белсату" Кацярына Андрэева. Яна ўчора вяла стрым з падзей, якія разгортваліся ў двары. Абставіны затрымання журналісткі невядомыя, але яна змагла паведаміць блізкім, што ёй ставяць у віну крымінальны артыкул 342 — "арганізацыя групавых дзеянняў". Каля 22:00 15 лістапала следчыя СК прыходзілі па месцы прапіскі мужа Кацярыны Андрэевай, журналіста Ігара Ільяша

Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтра "Вясна", 15 лістапада ў Беларусі падчас пратэстных акцый было затрымана мінімум 1278 чалавек. 

Затрыманні на акцыях пратэсту 15 лістапада

У нядзелю 15 лістапада ў Беларусі праходзяць новыя акцыі пратэсту. У Мінску пачаліся затрыманні ў раёне Пушкінскай і Прытыцкага, дзе збіраліся мірныя дэманстранты. Таксама вядома аб затрыманні ў Навагрудку, Бабруйску, Віцебску, Гомелі і Светлагорску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства