Затрыманні на акцыях пратэсту 15 лістапада

2020 2020-11-15T12:38:02+0300 2020-11-29T13:35:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrum1511.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне каля Пушкінскай 15 лістапада. Фота "Радыё Свабода"

Затрыманне каля Пушкінскай 15 лістапада. Фота "Радыё Свабода"

У нядзелю 15 лістапада ў Беларусі праходзяць новыя акцыі пратэсту. У Мінску пачаліся затрыманні ў раёне Пушкінскай і Прытыцкага, дзе збіраліся мірныя дэманстранты. Таксама вядома аб затрыманні ў Навагрудку, Бабруйску, Віцебску, Гомелі і Светлагорску.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень на акцыі ў Мінску а таксама ў іншых гарадах Беларусі на рэгіянальных акцыях. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49

  • +375 17 377 55 40

  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.

Затрыманні на акцыях пратэсту 15 лістапада