viasna on patreon

Бабруйск: Два гады пазбаўлення волі за гвалт над супрацоўнікам міліцыі

2020 2020-11-13T13:01:27+0300 2020-11-13T14:55:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hramenia-2020-2jpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд над Ягорам Храменем. Фота: bobr.by

Суд над Ягорам Храменем. Фота: bobr.by

Вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхара Бабруйска Ягора Храмені, якога вінавацілі ў гвалце над супрацоўнікам міліцыі (арт. 364 КК).

13 лістапада суддзя раённага суда Антон Дудаль прызнаў Храменю вінаватым і абвесціў прысуд: 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з выплатай маральнай шкоды ў памеры 1 000 рублёў.

Пацярпелы, супрацоўнік міліцыі Дзміртый Сакун на папярэднім судовым пасяджэнні патрабаваў кампенсацыю ў памеры 5 тысяч рублёў.

Маладога бабруйчаніна абвінавачвалі ў тым, што ўвечары 9 жніўня ён "здзейсніў гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў у мэтах перашкодзіць яго законнай дзейнасці". Гаворка ідзе пра ўдары ў галаву і распыленне пярцовага балончыка «Шок», якое прывяло да апёку сятчаткі вока.

"Гэтыя дзеянні Храмені кваліфікуюцца артыкулам 364 КК РБ" – паведамляла памочніца пракурора Ірына Хадневіч.

Яна запрасіла ў суда для абвінавачанага 4 гады пазбаўлення волі.

Адвакат рыхтуе апеляцыю на прысуд суда Бабруйскайга раёна.

Абвінавачанаму Ягору Храменю 22 гады, раней судзімы не быў, да заключэння пад варту працаваў на ААТ "Белшына" электрагазазваршчыкам, займаўся спортам. У матэрыялах справы ёсць некалькі хадайніцтваў з месца працы маладога бабруйчаніна, ад кіраўніка спартыўнай секцыі, і нават ад суседзяў па хаце. Усе яны характарызуюць хлопца як спакойнага, сумленнага, справядлівага.

Бабруйчаніна судзяць за гвалт у дачыненні да міліцыянта. Пазоўнік патрабуе кампенсацыю ў 5 тысяч рублёў

Паводле сайта bobr.by, на судзе малады бабруйчанін Ягор Храменя віну прызнаў часткова. Ён згодны з тым, што распыліў у твар патрульнага Дзмітрыя Сакуна пярцовы балончык, але адмаўляе ўдар у вуха. У справе толькі адзін сведка - Сяргей Кубар, напарнік пацярпелага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства