Затрыманую праваабаронцу “Вясны” Алену Маслюкову вызвалілі з РАУС Дапоўнена
Праваабаронца “Вясны” са Светлагорска Алена Маслюкова паведаміла сёння у 18 гадзін, што яе забралі ў мясцовы РАУС.
Як паведаміў яе сусед, міліцыя затрымала Алену каля пад'езда яе дома і ўвезла на аўтамабілі.
На Алену складаюць пратакол апытання.
Мяркуецца, што 21 чэрвеня ў Светлагорск на адкрыццё руху электрацягнікоў павінен прыехаць прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Дапоўнена: Прыкладна а 22 гадзіне Алену Маслюкову вызвалілі. Яна паведаміла, што затрымлівалі яе тры супрауоўніка РАУС, сярод іх - Анапрыенка. У РАУС Алену Маслюкову апытвалі пра ўчорашняю акцыю. Пратакол апытання складаў .Віталь Шуст. Пры гэтым таксама прысутнічаў і міліцыянт Перавядзенцаў.
Учора, 19 чэрвеня, Алена Маслюкова маніторыла ў якасці праваабаронцы "ланцуг салідарнасці", які праходзіў у Светлагорску. Тады, падчас "ланцугу", начальнік РАУС Аляксандр Зязётка пагражаў ёй затрыманнем.
А 17 чэрвеня Алену Маслюкову пакаралі штрафам у 30 базавых велічынь (810 рублёў) па частцы 1 арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
"Яны мяне не запалохаюць!" Праваабаронца Алена Маслюкова аштрафаваная на 30 базавых.