viasna on patreon

Суды і затрыманні па ўсёй Беларусі працягваюцца ў пятніцу Дапоўнена

2020 2020-06-05T18:20:00+0300 2020-06-06T14:16:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stop-cockroach3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустрэча 5 траўня з камандай блогера Сяргея Ціханоўскага ў Магілёве.

Сустрэча 5 траўня з камандай блогера Сяргея Ціханоўскага ў Магілёве.

У Магілёве раніцай 5 чэрвеня судзяць яшчэ адну ўдзельніцу сустрэчы 5 траўня з камандай блогера Сяргея Ціханоўскага – Вольгу Лобан.

Вольга мае двух непаўнагадовых дзяцей ды яшчэ інваліднасць па зроку.

Суддзя Наталля Крашкіна вынесла пастанову – штраф у памеры 20 базавых велічынь за парушэнне ч.1 арт 23.34 КаАП. Агулам за сустрэчу з камандай Ціханоўскага ў Магілёве было затрымана больш за 20 чалавек. Большасць з іх было пакарана адміністрацыйнымі арыштамі, некаторыя атрымалі штрафы.

Таксама ў Віцебску сёння затрыманыя Яраслаў Кійко, Аляксандр Якушкоў, Уладзімір Мацкевіч, Алена Янушкоўская.

Як паведамляе "Радыё Рацыя", у Віцебску таксама затрымалі і актывіста "Грамады" Алега Паўлава. Разам з Аляксандрам Якушковым ён арганізоўваў «вольны мікрафон» падчас збору подпісаў 31-га траўня, калі на пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай сабраліся больш за тысячу чалавек. Суды над імі адбудуцца 8-га чэрвеня.

Уладзімір Мацкевіч ужо аштрафаваны на 20 базавых велічынь (540 рублёў). 


Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне ў Лідзе актывіста "Народнай грамады" з Гародні Уладзімера Арцымана. Падрабязнасці затрымання высвятляюцца.

Паведамляюць пра затрыманне ў Мазыры Аляксандра Цуканава,  аўтара канала "Мозырь для жизни". Затрымлівалі сілавікі ў чорных масках.

Яго сябар Юрый распавёў TUT.BY, як усё было.

- Мы сустрэліся з Сашам на рынку, хацелі купіць тэлефон. Толькі-толькі паспелі абмяняцца радаснай навіной, што цэнтр для інвалідаў "Радуга" пакінулі ў спакоі. Тут ззаду падышлі два чалавекі ў міліцэйскай форме і сказалі: "Вы затрыманыя як падазраваны па крымінальнай справе". Заламалі рукі, пасадзілі ў серабрыстую Skoda і павезлі. Дзе ён цяпер-не ведаем.

У Мазыры таксама затрыманы Дзяніс Колас. 

У Мазыры ў другой палове дня затрымалі і фермера Аляксандра Вянгуру, таго, пра якога здымаў сюжэт блогер Сяргей Ціханоўскі.

Піша “Наша Ніва”:
«Сёння ён пайшоў у міліцыю, каб забраць назад ноўтбук. У выніку Аляксандра затрымалі. У дзяжурнай частцы сказалі, што па адміністрацыйнай справе і што павязуць на суд. Больш нічога ня ведаю», — сказала жонка фермера Ірына.


У Мінску затрыманая жонка Сяргея Мацкойця — Алена Лазарчык. Два дні яе настойліва запрашалі наведаць аддзяленне міліцыі, але яна адмаўлялася. Сёння, калі Алена вышла з дому на працу, яе схапілі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў Кастычніцкі РУУС Мінска.

Да пад'езда дому, дзе пражывае актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў апоўдні пад'ехалі два аўтамабілі з супрацоўнікамі міліцыі. Пакуль ніякіх дзеянняў не адбываецца, Верагодна хочуць заблакаваць, каб не ўдзельнічаў у сённяшніх акцыях у цэнтра сталіцы.

Учора паведамлялася, што аўтамабілі  з супрацоўнікамі міліцыі дзяжурыць каля дому, дзе зараз знаходзяцца актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Міхаіл Бандарэнка і Арцём Чарняк. Пра “засаду” каля свайго дому піша ў фэйсбуку Вольга Нікалайчык. "Вартуюць"  Яўгена Афнагеля і Дзмітрыя Казлова

Трэці дзень блакуецца ў сваёй кватэры актывістка Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу і «Народнай Грамады» Вераніка Мішчанка.

На выхадзе са свайго дома затрымаліактывіста Валера Рабцава.

Тэлеграм-канал “Маладога фронту» паведамляе: "Маладафронтавец Віталь Трыгубаў быў асуджаны ў панядзелак Кастрычніцкім судом Мінска на 5 сутак".

Таксама ёсць інфармацыя аб тым, што актывіста "Маладога фронту" Максіма Урбановіча пакаралі 4 чэрвеня адміністрацыйным арыштам на 12 сутак.


З Гомеля паведамляюць пра затрыманне прэтэндэнта ў кандыдаты Уладзіміра Няпомняшчых. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што на яго складзены пратакол правапарушэння. Вязуць ў Цэнтральны РАУС.

5 чэрвеня суд у Гомлі прысудзіў штраф адной зь лідэрак руху «Маці 328» Таццяне Канеўскай за «актыўны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі». Маецца на ўвазе акцыя падтрымкі Сяргея Ціханоўскага, якая прайшла 7 траўня ў Гомлі, паведамляе Радыё Свабода.


Затрыманы журналісты "Белсату": Галіна Абакунчык і Сяргей Кавалёў. Як паведамляе "Белсат", журналісты рабілі стрым з пікету па збору подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай у Жодзіна. Калі яны вярталіся ў Мінск, іх спыніла ДАІ. 

Пазней, а 21 гадзіне "Белсат" паведаміў, што журналістаў адпусцілі.

Сяргей Кавалёў і Галіна Абакунчык пасля затрымання. Фота:
Сяргей Кавалёў і Галіна Абакунчык пасля затрымання. Фота: "Белсат"

Як паведамляе тэлеграм-канал "Баста", прапала сувязь з блогерам "Шэрым котом" Дзмітрыем Казловым, а таксама актывістамі "Еўрапейскай Беларусі". Паплечнікі мяркуюць, што яны затрыманыя.


На падставе артыкула 23.34 КаАП  ў Паставах затрыманы і дастаўлены ў ІЧУ Андрэй Новікаў. Раней ён арганізоўваў пікеты па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую у Глыбокім і Паставах. Затрымліваць яго прыязджаў начальнік Пастаўскага РАУС.

Па словах жонкі Андрэя Новікава Вольгі, да іх дадому прыехала група міліцыянтаў на чале з начальнікам Пастаўскага РАУС, забралі яе мужа і павезьлі ў райцэнтар. Да панядзелка, да суду, ён будзе знаходзіцца ў мясцовым ізалятары. Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні быў складзены паводле артыкулу 23.34 КаАП. Андрэя Новікава абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства