Андрэй Стрыжак: грамадзянская супольнасць узяла на сябе абавязальніцтвы дзяржавы Відэа

2020 2020-04-03T14:11:27+0300 2020-04-05T18:21:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stryzhka_9173664.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ініцыятыва #BY_help, якая займалася зборам сродкаў на аплату штрафаў удзельнікам акцый за незалежнасць, працягвае сваю працу ў выглядзе #BY_help_med. Збор сродкаў на рэспіратары для абароны медыкаў на пляцоўцы molamola.by адкрылі актывістка Юлія Дарашкевіч і старшыня Гомельскай філіі ПЦ "Вясна" Андрэй Стрыжак.

Андрэй Стрыжак. Фота: euroradio.fm
Андрэй Стрыжак. Фота: euroradio.fm

Ідэя збору ўзнікла пасля таго, як галоўны ўрач 3-й гарадской дзіцячай бальніцы Мінска Максім Ачарэтны заклікаў усіх заставацца дома, у той час як ён будзе працаваць. Тады  Андрэй Стрыжак вырашыў высветліць, ці ёсць у медыкаў усё, што трэба для працы — і аказалася, што ім не хапае спецыфічных рэспіратараў.

Таму кампанія “Рэспіратары для абароны медыкаў” паўстала як грамадзянская ініцыятыва дапамогі, у той час як такія функцыі павінна выконваць дзяржава, кажа Андрэй Стрыжак:

“Адна з функцыя дзяржавы – гэта яе пазітыўныя абавязальніцтвы перад грамадзянамі: як ў грамадзянска-палітычных правах, так і ў сацыяльна-эканамічных. Дзяржава, калі бярэ з нас падаткі, то адпаведна бярэ на сабе абавязак забяспечваць нас пэўным узроўнем медычнай дапамогі”.

Андрэй Стрыжак лічыць, што дзяржава магла прадугледзець сітуацыю, калі спецыфічных медычных сродкаў абароны медыкам можа не хапіць:

Ппрацягласць збора сродкаў, мяркуе Андрэй Стрыжак, будзе залежыць ад таго, ці ўзнікнуць успышкі каронавірусу ў другіх гарадах (зараз пад ударам больш за ўсё апынуліся Віцебск і Мінск). Таксама паўплывае на гэта і агульнадзяржаўная пазіцыі:

“Калі ўлада будзе больш адкрыта дэманстраваць гатоўнасць казаць пра фактычную сітуацыю (колькі захварэла, колькі людзей першага і другога кантактнага ўзроўню), калі яна будзе настойваць на тым, што людзі павінны выконваць рэкамендацыі, якія дае Сусветная арганізацыя аховы здароўя, то тады сітуацыя можа быць менш драматычнай. Інакш мы можам выйсці на сітуацыю, калі распаўсюд вірусу будзе абсалютна некантраляваны”.

На дазены момант ужо больш за 20000 рэспіратараў ужо накіравана ў бальніцы.

Далучыцца да грамадзянскай ініцыятывы дапамогі можна, падтрымаўшы збор сродкаў “Рэспіратары для абароны медыкаў”. Таксама можна стаць валанцёрам.

Андрэй Стрыжак: грамадзянская супольнасць узяла на сябе абавязальніцтвы дзяржавы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства