Пра што дыскутавалі гамяльчане на лекцыі «Курапаты – гістарычны кантэкст»? Фота Відэа

2020 2020-02-24T11:19:07+0300 2020-02-24T13:53:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel_pravaabaronc_3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» на выходных адбылася лекцыя – дыскусія археолага Міколы Крывальцэвіча «Курапаты – гістарычны кантэкст», піша "Гомельская Вясна".

Археолаг у 1988 годзе браў удзел у раскопках – эксгумацыі парэшткаў расстраляных людзей ва ўрочышчы Курапаты. Ну думку навукоўца, мінімальная колькасць людзей знішчаных у гэтым месцы – 30 тыс. чалавек. Усе пахаванні канца 30 – х пач. 40 гадоў. Навукоўцы разам за следчымі прыйшлі да высновы, што расстрэлы адбываліся органамі НКВД. Як адбываліся раскопкі, якія былі знаходкі, методыка масавага знішчэння людзей, этапы мемарыялізацыі – у лекцыі Міколы Крывальцэвіча.

gomel_pravaabaronc_2.jpg
Археолаг Мікола Крывальцэвіч

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэй Палуда распавёў прысутным пра сітуацыю з смяротнымі прысудамі ў Беларусі і прэзентаваў выставы «Апошні кат Еўропы» з малюнкамі брытанскага мастака Джорджа Батлера, які сустракаўся з маці асуджаных да расстрэлу людзей у Беларусі і вывучаў беларускую сітуацыю стасоўна смяротнага пакарання ў нашай краіне.

gomel_pravaabaronc_5.jpg
Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда

Другая выстава беларускага фотажурналіста Сяргея Балая «Вышэйшая мера» прысвечана сваякам людзей, асуджаных да расстрэлу.

Пра што дыскутавалі гамяльчане на лекцыі «Курапаты – гістарычны кантэкст»?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства