viasna on patreon

Назіральніцу ад "Руху за свабоду", якая фіксавала завышэнне яўкі, выштурхнулі з участку

2019 2019-11-14T14:47:06+0300 2019-11-14T16:29:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tolchikava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінску назіральніцу ад "Руху за Свабоду" Ганну Толчыкаву, якая назірае на ўчастку №589 па Усходняй акрузе №107, фактычна выштурхнулі з участку з пагрозамі прыцягнуць міліцыю.

Ганна Толчыкава
Ганна Толчыкава

Старшыня камісіі Наталля Баравік (дырэктарка цэнтру дзяцей і моладзі "Светач", у будынку якога і знаходзіцца ўчастак) уручылі Ганне акт, складзены яшчэ 13 лістапада. У ім дзяўчыну абвінавачваюць у тым, што яна вяла аўдыёзапіс на ўчастку і нібыта пагражала сябрам камісіі турэмнымі тэрмінамі. Да таго ж, яна "стварала напружаную абстаноўку" на ўчастку, "неаднаразова называла сябраў камісіі злачынцамі". 

Дзяўчына хацела разабрацца, як і калі камісія будзе прымаць менавіта рашэнне аб пазбаўленні акрэдытацыі, бо акт такім дакументам не з'яўляецца. Але старшыня адмовілася даваць ёй гэты дакумент, спаслаўшыся, што нібыта перадала ўсё ў акруговую камісію. 

Варта адзначыць, што гэта назіральніца ў першы дзень налічыла за ўвесь дзень 30 чалавек, якія прагаласавалі, а напрыканцы дня ў пратаколе з'явілася лічба 130. 

Гэта не адзіны выпадак выдалення назіральнікаў з участкаў. Пра падобныя выпадкі паведамляе старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства