viasna on patreon

Беларускі ПЭН-цэнтр патрабуе спыніць пераслед пісьменніка і грамадскага дзеяча Паўла Севярынца

2019 2019-02-28T14:35:40+0300 2019-03-01T16:56:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pen-centr-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 лютага на выхадзе з дому быў затрыманы Павел Севярынец.

Паўла Севярынца затрымалі за заклік да ўдзелу ў акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў падтрымку беларускіх палітвязняў.

Павал Севярынец разам з іншымі ўдзельнікамі акцыі ў абарону палітвязняў быў дастаўлены ў Ізалятар часовага ўтрымання, дзе знаходзіўся больш за 72 гадзіны без суда, што супярэчыць беларускаму заканадаўству.

Больш за 20 гадоў на пісьменніка і грамадскага дзеяча Паўла Севярынца аказваецца ціск, які выяўляецца: у пазбаўлені волі, накладанні штрафаў, канфіскацыі рукапісаў і ўмяшальніцтве ў прыватнае жыццё.

Павал Севярынец – пісьменнік, грамадскі дзеяч, Лаўрэат літаратурных прэмій Беларускага ПЭН-цэнтру: імя А. Адамовіча і прэміі імя Францішка Аляхновіча, прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава 2008 г., у 2018 годзе з раманам «Беларусалім» (2017) увайшоў у шорт-ліст Прэміі Ежы Гедройца.

Павал Севярынец - удзельнік і арганізатар масавых вулічных выступаў і акцыяў пратэсту ды салідарнасці ў 1997-2018 гг.

За 21 год грамадска-палітычнай дзейнасці больш за 120 разоў затрымліваўся міліцыяй і КДБ, атрымаў каля 15 тысячаў даляраў штрафаў. Агулам правёў падчас адміністрацыйных арыштаў на “сутках” больш за год, у зняволенні па “крымінальных” палітычных справах (за арганізацыю мірных пратэстаў) – 4,5 гады. Неаднаразова быў прызнаны міжнароднымі і беларускімі праваабаронцамі палітычным вязнем і вязнем сумлення.

2 красавіка 1998 г. быў арыштаваны падчас апазіцыйнай маніфестацыі ў Менску і за «зрыў канцэрту, прысвечанага аб’яднанню Расіі і Беларусі», змешчаны ў следчы ізалятар на вул. Валадарскага. Праз два месяцы пад ціскам беларускай і міжнароднай грамадскасці вызвалены і адпраўлены пад падпіску аб нявыездзе ў Віцебск. Крымінальная справа закрытая ў лістападзе 1998 г. без тлумачэнняў і прабачэнняў.

У 2005 годзе абвінавачаны ў арганізацыі акцыяў пратэсту супраць «трэцяга тэрміну Лукашэнкі», якія адбыліся ў Менску пасьля «рэфэрэндуму-2004″ 18 і 19 кастрычніка. Асуджаны да трох гадоў абмежаваньня волі (г.зв. «хіміі»), з улікам амністыі тэрмін скарочаны да двух гадоў. Адбываў пакаранне на лесанарыхтоўках у вёсцы Малое Сітна на Поўначы Беларусі (Полацкі раён), дзе напісаў кнігу “Лісты з лесу”.

У снежні 2010 г. падчас масавай акцыі супраць фальсіфікацыі выбараў (“Плошча”) арыштаваны, пяць месяцаў адбыў у турме КДБ, а затым два гады і два месяцы - у спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, дзе напісаў кнігу “Беларуская глыбіня”. Вызвалены ў кастрычніку 2013 года.

У перыяд з 30 чэрвеня па 10 ліпеня 2018-га года Севярынец Павел Канстанцінавіч пісьменнік, сябра Саюза Беларускіх Пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру, адбываў 10 сутак адміністрацыйнага арышту за абарону месца масавых расстрэлаў - Курапаты ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама (далей - ЦІП), у камеры №9.

5 ліпеня падчас праверкі у Паўла Севярынца забралі 11 старонак рукапісу рамана "Беларусалім. Сэрца святла", які ён пісаў у камеры. Рукапіс забралі, нягледзячы на пратэсты аўтара. Адпаведныя заявы былі дасланыя ў Генпракуратуру, Дэпартамент выканання пакарання, СБП, СМІ.

10 жніўня 2018 года, падчас чарговага арышту за абарону Курапатаў, супрацоўнікі ЦІП рукапіс вярнулі. 

Шматгадовыя пераслед і арышты Паўла Севярынца парушаюць права на выказванне, падрываюць здароўе творцы і першакаджаюць творачай дзейнасці.


У сувязі з гэтым мы заклікаем улады Беларусі спыніць пераслед Паўла Севярынца.

Рада Беларускага ПЭН-Цэнтру


   Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства