viasna on patreon

Паліенка атрымаў вялікі штраф за адмову наведваць прафілактычныя лекцыі Дапоўнена

2018 2018-12-14T13:08:00+0300 2018-12-14T14:34:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka-5.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Паліенка. Фота 12 кастрычніка 2016 года.

Зміцер Паліенка. Фота 12 кастрычніка 2016 года.

У судзе Заводскага раёна Мінска 14 снежня адбылося судовае паседжанне ў дачыненні да былога палітвязня Змітра Паліенкі. Яго прызналі вінаватым у парушэнні артыкула 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўнікаў міліцыі) і прызначылі штраф у памеры 40 базавых велічынь. Рашэнне вынесла суддзя Анастасія Асіпчык.

Гэта яго першае адміністрацыйнае спагнанне пасля вызвалення з Бабруйскай калоніі напрыканцы лістапада. Зміцер Паліенка вырашыў адмовіцца хадзіць на прафілактычныя лекцыі ў міліцыю, якія праходзяць амаль кожны дзень. Гэта і стала падставай для адміністрацыйнага пераследу. 

Першае паседжанне па гэтай адміністрацыйнай справе павінна было прайсці шостага снежня, аднак яно так і не адбылося, бо суд адправіў справу на дапрацоўку. І вось увечары 12 снежня стала вядома, што пратакол усё ж дапрацавалі, а на наступны дзень Паліенка мусіць з’явіцца ў мясцовы РУУС. У РУУС ён з'явіўся, але суда тыда так і не адбылося. Актывісту выдалі позву на наступны дзень, але на гэты раз ён адмовіўся ісці ў пастарунак. У выніку раніцай 14 снежня супрацоўнікі ў цывільным прыехалі дамоў да Паліенкі і адвезлі яго ў суд.

На сённяшні дзень за адмову хадзіць на прафілактычныя лекцыі ў РУУС на актывіста складзена тры адміністрацыйныя пратаколы. Вядома, што яшчэ адно судовая паседжанне па аднаму з пратаколаў прызначана на 19 снежня.


Нагадаем, што Зміцер Паліенка выйшаў на волю больш за месяц таму і павінен быў амаль штодзень з’яўляцца ў Заводскі РУУС, каб слухаць лекцыі, якія тычыліся працаўладкавання. Некалькі разоў хлопец наведаўся на іх, але затым адмовіўся гэта рабіць прынцыпова. Ён звярнуўся ў пракуратуру, каб тая правяла праверку законнасці дзеянняў міліцыянтаў Заводскага РУУС, паколькі, на яго думку, штодзённыя паходы ў пастарунак значна абмяжоўваюць яго права на свабоднае перамяшчэнне і забіраюць даволі шмат часу. Пракуратура па традыцыі перанакіравала яго скаргу ў сам Заводскі РУУС, які канешне ж не знайшоў парушэнняў у дзеяннях сваёй жа ўстановы. Зараз Паліенка з дапамогай праваабаронцаў абскарджвае гэты адказ у ГУУС Мінгарвыканкама.

Справа ў тым, што ў заканадаўстве прапісана, што прафілактычныя мерапрыемствы мусяць праходзіць раз на месяц, калі іншая перыядычнасць не вызначана кіраўніцтвам суб'екта прафілактыкі. І атрымліваецца, што кіраўніцтва Заводскага РУУС пайшло  другім шляхам і вызначыла перыядычнасць для такіх мерапрыемстваў – кожны дзень. Пры гэтым яны ніяк не абгрунтавалі, на падставе чаго абрана менавіта такая перыядычнасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства