viasna on patreon

Былога палітвязня Паліенку чакаюць яшчэ два суды

2018 2018-12-06T08:05:24+0300 2018-12-06T08:05:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka_00270_logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Паліенка. Фота: Новы Час.

Зміцер Паліенка. Фота: Новы Час.

Зміцера Паліенку хочуць прымусіць амаль штодзень слухаць у міліцыі лекцыі па працаўладкаванні, але актывіст прынцыпова адмаўляецца гэта рабіць і зараз чакае адказ з пракуратуры.

“У каго ёсць час і жаданне мяне падтрымаць, прыходзьце 6 снежня ў 11.00 у суд Заводскага раёна”, – паведаміў Зміцер.

Нагадаем, што Зміцер Паліенка выйшаў на волю больш за месяц таму і павінен быў амаль штодзень з’яўляцца ў Заводскі РУУС, каб слухаць лекцыі, якія тычыліся працаўладкавання. Некалькі разоў хлопец наведаўся на лекцыі, а затым адмовіўся гэта рабіць прынцыпова.

У сваім звароце ў пракуратуру актывіст указаў, што дзеянні супрацоўнікаў міліцыі незаконныя, ніхто не мае права прымушаць яго да працы. Штодзённыя выклікі на лекцыі – гэта таксама неабгрунтаваны кантроль і парушэнне правоў і свабод.

“Не прайшоў і першы суд, як далі павестку на другі, – паведаміў Зміцер у сацыяльных сетках. – Я ўжо казаў пра сваё стаўленне да гэтых лекцый і пра тое, чаму я на іх не хаджу і не збіраюся надалей хадзіць. Я не збіраюся скакаць пад дудку тых, хто мяне кінуў за краты і не збіраюся вісець у іх на вудачцы”.

Зміцер Паліенка дадаў сайту palitviazni.info, што пратаколы на яго складзены па артыкуле 23.4 (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніку міліцыі).

“Першы суд – 6 снежня, другі – 19 снежня, – кажа ён. – Не ведаю, які будзе прысуд, але такая актыўнасць міліцыі насцярожвае. Відаць, да маёй асобы ў іх нейкі асаблівы інтарэс”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства