Справу Зміцера Паліенкі адправілі на дапрацоўку
Картка працэссу: Суд Заводскага раёна г. Мінска Асоба, у дачыненні да якой вядзецца працэс: Зміцер Паліенка Артыкул: 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніку міліцыі) Вынік: справа накіраваная ў Заводскі РАУС на дапрацоўку |
Суд над былым палітвязнем Зміцерам Паліенка 6 снежня так і не адбыўся. Суд Заводскага раёна перанёс разгляд справы на невызначаны тэрмін, адправіўшы адміністрацыйную справу на дапрацоўку ў Заводскі РАУС.
Пра гэта ён даведаўся калі прыехаў у суд. Негледзячы на тое, што сёння ў судзе не было нават матэрыялаў справы актывіста, будынак суда Заводскага раёна быў ачэплены супрацоўнікамі міліцыі ў спецыяльнай форме. Яны спрабавалі забараніць журналістам відэаздымку. Яны таксама перапісалі дадзеныя актывістаў, якія прыйшлі падтрымаць Зміцера ў суд.
На сённяшні дзень на актывіста складзена тры адміністрацыйных пратакола па артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніку міліцыі) за тое, што ён адмаўляецца хадзіць кожны дзень на прафілактычныя лекцыі ў РАУС. Наступны суд прызначаны на 19 снежня.
Нагадаем, што Зміцер Паліенка выйшаў на волю больш за месяц таму і павінен быў амаль штодзень з’яўляцца ў Заводскі РУУС, каб слухаць лекцыі, якія тычыліся працаўладкавання. Некалькі разоў хлопец наведаўся на лекцыі, а затым адмовіўся гэта рабіць прынцыпова.