viasna on patreon

КПЧ ААН: Рэспубліка Беларусь парушыла правы Тацяны Севярынец

2018 2018-09-19T15:44:50+0300 2018-09-19T15:47:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/seviarynec-taciana-vicebskk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Севярынец.

Таццяна Севярынец.

Камітэт па правах чалавека разгледзеў скаргу віцебскай актывісткі Тацяны Севярынец і прыйшоў да высновы, што беларуская дзяржава парушыла яе правы на свабоду слова і мірныя сходы.

Па інфармацыі “Віцебскай Вясны”, цяпер цягам шасьці месяцаў улады абавязаныя паведаміць Камітэту аб прынятых мерах па аднаўленні правоў Тацяны Севярынец. Апроч таго – інфармаваць праз СМІ грамадзян краіны аб тым, якім чынам з боку дзяржавы былі парушаныя яе правы.

Скаргу ў Камітэт па правах чалавека Тацяна Севярынец накіравала яшчэ 7 гадоў таму, пасля падзей, якія адбываліся ў 2011 годзе. Улетку таго году актывістка БХД ладзіла на Успенскай горцы ў Віцебску малітоўныя сустрэчы, падчас якіх гараджане маліліся за палітвязняў.

За што аштрафавалі  

Трэцяга ліпеня 2011 года Тацяна Севярынец сустрэла на плошчы Перамогі, дзе ў той час праходзілі афіцыйныя святкаваньні Дня Рэспублікі, сябраў арганізацыйнага камітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” (БХД) і разам з супольнікамі накіравалася на Успенскую горку, каб памаліцца за беларускіх палітвязняў ля крыжа Еўфрасінні Полацкай. Па дарозе да іх далучыліся іншыя грамадзяне. І вось гэтае перамяшчэнне па гарадзкіх ходніках супрацоўнікі органаў унутраных спраў палічылі “несанкцыянаваным групавым публічным выяўленнем грамадзка-палітычных поглядаў”, а Тацяну Севярынец – арганізатарам шэсця.  

Пры гэтым ніхто з тых, хто ішоў памаліцца, не выходзіў на праезную частку, не трымаў у руках сцягоў, плакатаў, транспарантаў альбо іншых агітацыйных матэрыялаў, якія б прыцягвалі ўвагу. Гэта, між іншым, пацвярджалася апэратыўнымі відэаматэрыяламі, якія ў якасці доказаў віны актывісткі фігуравалі ў судзе.

Тым ня менш, улады ўспрынялі гэта як незаконнае шэсце, а супрацоўнікі міліцыі склалі на Севярынец пратакол аб парушэнні ёй правіл арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства.

Згодна з пратаколам, віцяблянку абвінавацілі ў парушэнні ўстаноўленага парадку арганізацыі вулічнага шэсця з выяўленнем грамадзка-палітычных поглядаў і парушэнні Закону “Аб масавых мерапрыемствах”. Суддзя Яўген Буруноў згадзіўся з довадамі міліцыі і аштрафаваў Севярынец на 700 тыс. рублёў (недэнамінаваных).

"Прымусіць Беларусь паважаць правы" 

Актывістка не згадзілася з рашэннем суду і абскардзіла яго ў вышэйшых судовых інстанцыях. Аднак ні Віцебскі абласны, ні Вярхоўны суды рашэнне суду першай інстанцыі не адмянілі, а пакаранне ў выглядзе штрафу пакінулі ранейшым.

Пасля таго, як Тацяна не змагла законным чынам абараніць свае правы ўнутры краіны, яна звярнулася ў міжнародны праваабарончы орган.

У звароце, адрасаваным у Камітэт па правах чалавека, Тацяна Севярынец заявіла, што для яе, як грамадзянкі, вельмі важна спыніць практыку парушэнняў грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі, а таксама – прымусіць Рэспубліку Беларусь паважаць і забяспечваць правы, прапісаныя ў Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах.  

Скаргу Тацяны Севярынец Камітэт змог разгледзець толькі праз 7 гадоў. Сябры Камітэту аднадушна прыйшлі да высновы, што ў справе Тацяны Севярынец Рэспубліка Беларусь парушыла яе правы, занатаваныя ў артыкулах 19 (2) (Свабода слова) і 21 (Права на мірныя сходы) Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства