Суд спыніў справу за рэпост у сацыяльных сетках

2017 2017-07-14T09:25:19+0300 2017-07-15T00:43:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/laik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністратыўная справа супраць жыхаркі Светлагорску Аксаны Понасавай-Волкавай за рэпост інфармацыі ў сацыяльных сетках спыненая. Такое рашэнне прыняў суд Светлагорскага раёна 13 ліпеня.

Па інфармацыі belsat.eu, Аксана, як і ейны муж, на сваёй старонцы «УКантакце» падзялілася інфармацыяй пра самагубства жыхаркі Рагачова. Пра трагедыю ўпершыню распавяло выданне «Рогачёв онлайн» у студзені.

Паводле журналістаў, не апошнюю ролю ў трагедыі адыграў «ліст шчасця», які атрымала жанчына. Інфармацыю аб трагедыі распаўсюджвалі як карыстальнікі сацыяльных сетак, гэтак і медыі.

Аднак супрацоўнікі міліцыі чамусці звярнулі ўвагу толькі на рэпост Аксаны Понасавай–Волкавай і склалі пратакол правапарушэння.

Па інфармацыі мясцовых праваабаронцаў, суд таксама вынес прыватнае вызначэнне ў адрас Светлагорскага РАУС, які ў дадзеным выпадку не меў рацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства