Супраць Сяргея Кулініча спынілі справу аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў
https://spring96.org/be/news/87168
2017
2017-06-12T16:03:05+0300
2017-06-12T16:03:05+0300
2017-06-12T16:08:21+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kulinich_s.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст Сяргей Кулініч атрымаў з КДБ ліст, у якім паведамляецца, што супраць яго спынены крымінальны перасьлед па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Пра гэта піша "Радыё Свабода".
3 красавіка паплечнік Мікалая Статкевіча і ягоны намесьнік у кіраўніцтве партыяй «Народная грамада» Сяргей Кулініч выйшаў на волю зь СІЗА.
Паводле Мікалая Статкевіча, у кватэры Сяргея Кулініча ён хаваўся напярэдадні Дня Волі.
Раней паведамленьні аб спыненьні аналягічнай справы атрымалі маладафронтаўцы Зьміцер Дашкевіч, Сяргей Пальчэўскі і Раман Васільеў.