Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2017 2017-04-11T12:08:29+0300 2017-04-12T16:04:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Гомельскія актывісты рыхтуюць скаргі на ўмовы ўтрымання ў мясцовым ізалятары; 10 красавіка ў Мінску адбыліся суды за абарону Курапатаў, пікетаванне ля КДБ і акцыю пратэсту 26 сакавіка; У Гародні вызвалены актывісты, арыштаваныя пасля маршу недармаедаў 15 сакавіка.

“Каментар”:  Грамадская прыёмная Праваабарончага цэнтру “Вясна” працягвае прымаць людзей, якія за апошні месяц сталі ахвярамі пераследу за ўдзел у акцыях грамадзянскага  і сацыяльнага пратэсту. За два тыдні ў офісе арганізацыі ўжо пабывалі больш за 70 чалавек, якія гатовыя абскарджваць рашэнні судоў, умовы ўтрымання ў папраўчых установах і абыходжанне з боку праваахоўных органаў. Затрыманыя падчас акцый распавядаюць свае ўласныя гісторыі ўтрымання за кратамі.

“Па-за межамі”: Украінскія моладзевыя актывісткі Ліза Шчапяцільнікава і Лідзія Фісенка распавядаюць пра станаўленне студэнцкага руху в Украіне, сітуацыю з правамі студэнтаў, а таксама пра адносіны паміж уладамі і ўкраінскімі моладзевымі арганізацыямі пасля Еўрамайдану.

 У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні магілёўскага гурта NEVMA.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства