Затрыманага актывіста Зміцера Паліенку асудзілі на 7 сутак Дапоўнена

2017 2017-03-10T16:57:00+0300 2017-03-10T20:49:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palienka-21.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Паліенка.

Зміцер Паліенка.

У 16.30 стала вядома, што Зміцер Паліенка дастаўлены ў суд Маскоўскага раёна г. Мінска.

Суддзіць будзе Таццяна Мотыль. Затрыманага вінавацяць па арт. 17.1 КаАП "Дробнае хуліганства" і 23.4 "Непадпарадкаванне законным патрабаванням службовых асобаў".

Сведкамі з боку абароны заяўленыя Вячаслаў Касінераў і Марына Насенка.

Судовае паседжанне скончылася арыштам Зміцера Паліенка на сем сутак.

***

10 сакавіка ў мінскім Доме правасуддзя затрыманы сацыяльны актывіст Зміцер Паліенка, які прыйшоў на абвяшчэнне прысуда суда Першамайскага раёна па так званай "справе антыфашыстаў".

Пасля агучвання прысуду некалькі актывістаў пачалі выкрыкваць “Ганьба!” і іншыя рэплікі на знак нязгоды з рашэннем суддзі адносна пакарання фігурантаў справы, але затрыманы быў толькі Зміцер Паліенка.

Меркавана, актывіст знаходзіцца ў РУУСе Маскоўскага раёна, аднак дзяжурны не пацвердзіў гэтую інфармацыю праваабаронцам, якія туды тэлефанавалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства