Марафон лістоў у Беларусі 21 снежня

2016 2016-12-19T12:16:00+0300 2016-12-20T11:33:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logo_stampvsv3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цуд перад Новым годам патрэбны кожнаму. Асаблiва гэта датычыцца тых, хто ўжо шмат часу выступае за справядлiвасць, роўнасць, праўду і правы чалавека.

Валантэрская Служба «Вясны» прапануе зрабiць добрую справу і далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.

Штогод у снежнi сотнi тысяч людзей з розных кропак свету пiшуць лісты людзям, з якiмi нiколi не сустракалiся. Гэтыя лісты — салiдарнасць з ахвярамі яскравых парушэнняў правоў чалавека. Людзi пiшуць прадстаўнiкам улады і просяць прыпынiць цiск на пэўных актывiстаў і актывістак. У межах дадзенай праваабарончай кампанii ў 2016 годзе было напiсана больш за 3,7 мiльёнаў элекронных i звычайных лістоў.

Пра каго сёлета будзе весцiся гаворка?

Студэнты Байрам Мамедаў і Гiяс Ібрагiмаў (Азэрбайджан) напiсалі «Са святам рабоў!» на помнiку былому прэзiдэнту Азэрбайджана. Пасля гэтага хлопцаў затрымалi i абвiнавацiлi ў захоўваннi пры сабе наркотыкаў. Iх катавалi i прымусiлi падпiсаць неабходныя для суда дакуманты. Зараз студэнтам пагражае да 12 год пазбаўлення свабоды.

Напiшам прэзідэнту Азербайджана i папросiм вызвалiць графiтыстаў?

Актывiстка з Iрана Зейнаб Джалалiан доўгi час займалася паляпшэннем становiшча курдскай меншасцi, пераважна — жанчын. У 2008 годзе яе затрымалi i абвiнавацiлi ў сувязi з курдскай апазыцыйнай групай. Жанчыну катавалі. Гэта прывяло да таго, што яна амаль згубiла зрок. Зейнаб патрэбная медыцынская дапамога, чаго ўлады не дазваляюць.

Нацiснем на судовую сiстэму Iрана?

Былую адвакатку i рэдактарку газеты Эрэн Кескiн (Турцыя) затрымалi за крытыку ўлады i асабiста прэзiдэнта краiны. Больш за 100 разоў жанчыну судзiлi за яе меркаваннi.

 Падтрымаем журналiстку i папросiм Турцыю не садзiць Эрэн за краты?

У 2013 годзе, дзякуючы Эдварду Сноўдэну з ЗША, свет пабачыў дакуманты, якiя распавядаюць пра факты масавага сачэння за насельніцтвам. Гэты чалавек прадэманстраваў, як урад збiрае пра людзей дадзеныя. Цяпер Сноўдэну пагражае вялiкi тэрмін за тое, што ён выступiў у абарону грамадскiх iнтарэсаў.

Папросiм ЗША памiлаваць знакамiтага Эдварда?

З улікам беларускага кантэксту мы распавядзем і пра шэраг беларускіх і расейскіх палітвязняў — хто яны і чаму за кратамі?

 21 снежня а 18:30 запрашаем Вас на вул. Кастрычніцкую 27 у офіс 302 (ЦРСІ).

Падпiшам паштоўкi i напiшам лісты разам?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства