viasna on patreon

Адбудзецца суд над удзельнікам “Марша студэнтаў”

2015 2015-12-16T16:08:54+0300 2015-12-16T16:08:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/siargej-pavel-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сяргей (злева). Фота "Нашай нівы".

Павел Сяргей (злева). Фота "Нашай нівы".

Працягваецца пераслед удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту студэнтаў супраць увядзення платы за пераздачу залікаў і іспытаў, якая адбылася ў Менску 2 снежня.

Аднаго з удзельнікаў “Марша студэнтаў”, сацыяльнага актывіста Паўла Сяргея выклікалі ў суд Маскоўскага раёна на 16 гадзінаў 22 снежня. Адміністрацыйны пратакол складзены па ч.1 артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Як паведамлялі раней праваабаронцы, 2 снежня былі складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні на Яўгена Амелькова, Глеба Вайкуля. Дадзеныя Максіма Вінярскага і Паўла Вінаградава былі ўпісаны ў пратаколы, якія да канца не былі складзеныя на месцы правядзення акцыі.

Некаторых студэнтаў філфака БДУ, у тым ліку і Глеба Вайкуля, выклікалі на наступны дзень на камісію ў дэканат факультэта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства