Аршанскія актывісты прапануюць вярнуць у транспарт родную мову

2015 2015-11-06T22:54:36+0300 2015-11-06T22:54:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belaruskaja-mova-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яны збіраюць подпісы пад зваротамі да дырэктара аўтапарка №3 Сяргея Мацкевіча. І просяць, каб усе неабыякавыя гараджане таксама падтрымалі гэтую ініцыятыву – пісалі звароты да кіраўніка парку гарадскіх аўтобусаў.

Зварот да дырэктара аўтапарка выкліканы тым, што з нядаўняга часу прыпынкі ў аўтобусах абвяшчаюцца па-руску, хаця раней гучалі абвесткі электроннага прыстасавання-дыктара, запісаныя на роднай мове. Перайменаванняў прыпынкаў з таго часу амаль не было, чым выклікана адмена беларускамоўных абвестак – невядома. Актывісты лічаць, што пераход на раскую мову не спрыяе патрыятычнаму выхаванню моладзі і не дадае турыстычнай прывабнасці роднаму гораду.

"У нашай краіне склалася добрая традыцыя абвяшчаць у грамадскім транспарце прыпынкі па-беларуску. Так робіцца ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Светлагорску, Мазыры і іншых гарадах. Гэта спрыяе развіццю беларускай культуры, станаўленню самасвядомасці чалавека, выхаванню яго на нацыянальных каштоўнасцях і традыцыях Беларусі. У такой сітуацыі з’яўленне рускамоўнага дыктара ў Оршы нявыгадна адрознівае наш горад ад іншых. Ствараецца ўражанне, што мы жывем не ў Беларусі і свае традыцыі не шануем.

Заклікаем вас вярнуцца да беларускамоўнага абвяшчэння аўтобусных прыпынкаў у гарадскім транспарце. Упэўнены, што гэта будзе спрыяць росту аўтарытэта ўзначальваемага вамі прадпрыемства і будзе ацэнена жыхарамі Оршы як пачатак новай станоўчай культурнай традыцыі", - гаворыцца ў звароце.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international