Берасцейскія праваабаронцы працягваюць супрацу з калегамі з Львова

2015 2015-11-04T13:14:08+0300 2015-11-04T15:28:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/misisa-lvov-11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларускія валанцёры ў офісе “Народнай самаабароны Львоўшчыны”

Беларускія валанцёры ў офісе “Народнай самаабароны Львоўшчыны”

3 лістапада ў межах Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне група сябраў Берасцейскай філіі праваабарончага цэнтра “Вясна” і грамадскіх актывістаў Берасцейшчыны на чале з праваабаронцам Уладзімірам Вялічкіным прыбылі ў горад Львоў. Мэта гэтага візіта – пашырэнне стасункаў, абмен досведам паміж беларускімі і ўкраінскімі праваабарончымі арганізацыямі і распрацоўка далейшых сумесных праектаў.

У складзе групы з чатырох чалавек берасцейскія праваабаронцы маюць намер узяць удзел у ХІІ Вандроўным міжнародным фестывалі дакументальнага кіно пра правы чалавека, арганізатарам якога з'яўляецца ГА Цэнтр прававых і палітычных даследванняў "СІМ".

Нагадаем, Праваабарончая гуманітарная місія ва Украіне, ініцыяваная ПЦ “Вясна”, стартавала на пачатку чэрвеня ў Харкаве. Цягам двух месяцаў беларускія валанцёры працавалі ў арганізацыі “Станцыя Харкаў”, якая аказвае дапамогу перасяленцам з зоны АТА. Сярод напрамкаў яе дзейнасці - усе магчымыя спосабы дапамогі ўцекачам, ад выдачы адзення, ежы і сродкаў асабістай гігіены да юрыдычных кансультацый, пошуку працы, жытла і правядзення адукацыйных трэнінгаў.  Акрамя таго, у межах Місіі ў чэрвені берасцейскія праваабаронцы з тыднёвым візітам наведалі Львоў, дзе таксама наладжвалі кантакты з мясцовымі праваабарончымі арганізацыямі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international