viasna on patreon

Брэст: актывіст Руху “За Свабоду” накіраваў заяву ў пракуратуру наконт факта падробкі дакументаў падчас выбараў

2015 2015-10-12T19:28:00+0300 2015-10-13T00:30:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/turcheniakkk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Турчаняк. Фота Міланы Харытонавай

Дзяніс Турчаняк. Фота Міланы Харытонавай

Факт фальсіфікацыяў быў зафіксаваны Дзянісам Турчаняком на выбарчым участку №60 Маскоўскага раёна Брэста.

Актывіст Руху “За Свабоду” 9 кастрычніка атрымаў бюлетэнь для галасавання, прайшоў ў патаемную кабіну, але замест бюлетэня ў выбарчую урну кінуў звычайны аркуш паперы. Паводле словаў Турчаняка, такім чынам вынеслі бюлетэні з участка для галасавання яшчэ некалькі асобаў, якія перадалі іх грамадскаму актывісту. У выніку Дзяніс Турчаняк меў чатыры выбарчых бюлетэні, выдадзеных падчас датэрміновага галасавання.

У асноўны дзень выбараў Турчаняк знаходзіўся на ўчастку №60 у якасці назіральніка. Ён заўважыў, што пячатка на урне для датэрміновага галасавання мела іншыя прыкметы ў параўнанні з тым, як гэта было у першы дзень галасавання. Назіральнік зрабіў выснову, што згаданая урна была незаконным шляхам адчыненая (а пасля зноў апячатаная), і паведаміў пра гэта старшыні ўчастковай камісіі Галіне Ківель.

На выбарчым участку №60 у датэрміновым галасаванні ўзялі ўдзел 365 чалавек, якім была выдадзена адпаведная колькасць бюлетэняў. Падчас падліку галасоў высветлілася, што ў згаданай скрыні знаходзіліся 364 бюлетэні і не было аркушаў паперы, якія трапілі ў выбарчую урну замест бюлетэняў. Дзяніс Турчаняк лічыць, што “аркушы паперы былі прыбраныя з урны нявызначанай асобай і замененыя на фальшывыя бюлетэні”.
Да сваёй заявы на адрас пракурора города Брэста, якога просяць правесці праверку і распачаць крымінальную справу па фактах падробкі дакументаў і наўмысна няправільнага падліку галасаў, Дзяніс Турчаняк далучыў копіі выбарчых бюлетэняў, што былі выдадзеныя на ўчастку, але не трапілі ў урну для галасавання.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства