viasna on patreon

Бабруйск: асноўны дзень выбараў -- з масавымі прыпіскамі

2015 2015-10-11T23:48:50+0300 2015-10-11T23:48:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-padlik-uchas28-2015.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абласная каардынатарка кампаніі "Права выбару" Таісія Кабанчук яшчэ працягвае збор і аналіз інфармацыі ад назіральнікаў. Але ўжо зараз яна адзначае, што практычна на ўсіх участках сябры камісій рабілі вялікія прыпіскі.

-На ўчастку №28, на якім я назірала, сябры камісіі забаранілі нам падыходзіць да месца падліку галасоў (на фота), і, як вынік - 398 "іншапланецян" у выніковым пратаколе. На ўчастку № 54 "намалявалі" 260 чалавек, на ўчастку № 55 наогул шалёныя лічбы - 632 чалавекі прыпісалі! - распавядае Таісія Кабанчук.

Назіральніца кажа, што з боку яе калег памылкі быць не можа, выбаршчыкаў лічылі па два незалежных назіральніка на кожным участку.

-Нам пастаянна чынілі перашкоды, некалькіх назіральнікаў выгналі з участкаў. Па нашых падліках яўка у сярэднім склала 60 працэнтаў, сябры камісій накруцілі яе да 88-90 працэнтаў, - кажа Таісія Кабанчук.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства