Салігорск: падлік галасоў у звыклай непразрыстай манеры (фота)
Салігорскія назіральнікі кампаній “Праваабаронцы за свабодныя выбары” і “Права выбару” канстатуюць адсутнасць пазітыўных зменаў у працэсе падліку галасоў выбарцаў на ўчастках.
Як і падчас выбарчых кампаній мінулых гадоў, назіральнікі не змаглі пабачыць змест бюлетэняў з-за вялікай адлегласці да месца падліку галасоў. Таксама бачыць працэс падліку бюлетэняў перашкаджалі спіны сяброў камісій.
Не змянілася і працэдура падліку. Кожны сябра камісіі складваў нейкую сваю невялікую частку бюлетэняў, якую потым перадаваў сакратару камісіі. Сакратар агульныя стосы бюлетэняў перадае старшыні камісіі, і яны ўдвох калькулююць канчатковыя лічбы. Гэта, бадай, самы доўгі працэс, які суправаджаецца разлікамі на калькулятары, алоўкавымі запісамі і шэптам, пачуць які назіральнікі ня маюць магчымасці. Назваць такі працэс падліку галасоў галосным і празрыстымі немагчыма. Бюлетэні асобна не агучваліся і ўсім сябрам камісіі і назіральнікам не дэманстраваліся.
У абсалютнай большасці выпадкаў падлік бюлетэняў з розных скрыняў ажыццяўляўся асобна, але толькі на палове ўчасткаў лічбы агучваліся асобна. Канчатковыя ж пратаколы дэманстраваліся назіральнікам толькі самастойнай фіксацыі лічбаў. Копіі пратаколаў старшыні камісій не завяраліся, і ў фае каля ўчасткаў для ўсеагульнага доступу не пакідаліся.