У Гомелі жанчына не знайшла сябе ў спісе выбаршчыкаў, пасля чаго ўдарыла назіральніка ў твар

2015 2015-10-11T16:59:01+0300 2015-10-11T16:59:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicejskajamashyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі на ўчастку №9 Цэнтральнага раёна, які размешчаны ў дарожна-будаўнічым каледжы, адбыўся інцыдэнт. Як паведаміў назіральнік ад БНФ «Адраджэнне» Аляксандр Дзенісенка, яго ўдарыла па твары невядомая жанчына. Па словах назіральніка, жанчына прыйшла нібыта прагаласаваць, кінула на стол участковай камісіі пашпарт. Члены ўчастковай камісіі спраўдзілі, што жанчына не прымацаваная да іх участка і павінна галасаваць у іншым месцы, пра што ёй і паведамілі. Жанчына падышла да стала назіральнікаў, спыталася, што яны тут робяць, і раптам стукнула ў твар Аляксандра Дзянісенку.

Была выклікана міліцыя, жанчыну забралі для разбіральніцтва.

Пакуль назіральнікі фіксуюць розныя парушэнні – такія, як несупадзенне па яўцы. Напрыклад, на ўчастку №23 Савецкага раёна дадзеныя ў назіральнікаў і членаў камісіі істотна адрозніваюцца. Па дадзеных назіральнікаў, прагаласавалі датэрмінова 182 чалавекі, а па дадзеных камісіі – 427.

На ўчастку №26 (сярэдняя школа №5 Гомеля) назіральнікаў пасадзілі ў вузкім калідоры, за 15-20 метраў ад скрынкі для галасавання, і яны ніяк не могуць рэальна сачыць за працэсам галасавання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international