viasna on patreon

Маладога магілёўца па вяртанні з Расіі асудзілі за ўдзел у пратэстах на 2 гады "хатняй хіміі"

2024 2024-09-23T11:14:57+0300 2024-09-23T11:14:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-leninskaha-raiona-mahiliova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 20 верасня разглядалі крымінальную справу супраць Льва Іўчына паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Працэс вяла суддзя Вікторыя Палякова.

Льву Іўчыну 21 год. Хлопец доўгі час хаваўся ў Расіі. Сёлета летам вярнуўся ў Беларусь, дзе яго і затрымалі. Па тым жа артыкуле раней асудзілі бацьку Льва, палітзняволенага Валерыя Іўчына.

Магілёўца асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту. У выніку Льву прызначылі два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"), а таксама штраф 30 базавых велічыняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства