viasna on patreon

У цэнтры Познані адкрылася арт-інсталяцыя "Нязломныя"

2024 2024-09-24T14:11:15+0300 2024-09-24T14:32:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/unbreakable_poznan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арт-інсталяцыя "Нязломныя" ў Познані

Арт-інсталяцыя "Нязломныя" ў Познані

На працягу бліжэйшых двух тыдняў, да 7 кастрычніка, на плошчы Адама Міцкевіча ў цэнтры Познані (Польшча) можна будзе пабачыць арт-інсталяцыю "Нязломныя", асноўнымі героямі якой сталі пяцёра праваабаронцаў "Вясны", што знаходзяцца за кратамі ў Беларусі выключна за сваю мірную прафесійную дзейнасць:

  • каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова, асуджаная да 14 гадоў і 9 месяцаў зняволення;
  • юрыст і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзь Лабковіч, асуджаны да 7 гадоў зняволення;
  • заснавальнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі, які быў асуджаны да 10 гадоў зняволення і ў 2022 годзе, ужо знаходзячыся за кратамі, стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру;
  • сябра Рады "Вясны" і віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч, асуджаны да 9 гадоў зняволення;
  • валанцёр Андрэй Чапюк, асуджаны на 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення.

"Нязломныя" нагадваюць пра драматычную рэальнасць, у якой апынулася Беларусь: сярод амаль 1400 зняволеных, што знаходзяцца ў беларускіх турмах паводле палітычных прычынаў, пазбаўлены волі і тыя, хто заўжды імкнуўся дапамагаць беларусам абараняць свае законныя правы і свабоды.

“Мы хочам, каб як мага больш людзей даведаліся пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”, у ліку якіх Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі.  У Познані інсталяцыя экспануецца ў адметны час: 25 верасня Алесь Бяляцкі чарговы раз адзначае за кратамі свой дзень народзінаў”, — падкрэсліваюць арганізатары. 

Арт-інсталяцыя “Нязломныя” была створаная ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі "Вясны" #FreeViasna. Праект ужо быў паказаны ў цэнтры Вільні (Літва). 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства