viasna on patreon

Новыя затрыманні і абнаўленне "экстрэмісцкага спісу": хроніка пераследу 18 верасня Дапоўнена

2024 2024-09-18T17:09:18+0300 2024-09-19T14:56:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/torband1.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Гомельскай вобласці затрымалі як мінімум 7 чалавек

Пра затрыманне стала вядома ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў. Затрыманых абвінавачваюць у падпісках на "экстрэмісцкія" старонкі ў сацсетках. У часткі з затрыманых схаваныя твары.


За ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту затрымалі жанчыну

Яна нібыта двойчы наведала пратэсныя мерапрымествы. Паводле папяэдняй інфармацыі, затрыманне адбылося яшчэ ў панядзелак.


Стала вядома про затрыманні і выклікі ў КДБ настаўнікаў з усёй Беларусі па справе "Адукаванкі"

Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра палітычны пераслед настаўнікаў з усёй краіны, што былі ў тэлеграм-чаце праекту "Адукаванка". У гэтым чаце абмяркоўваліся ўрокі, інвацыйныя тэхналогіі выкладання матэрыялаў і гэтак далей.

Нагадаем, 17 верасня стала вядома, што КДБ яшчэ напрыканцы жніўня прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем" праект рэсурснай дапамогі для настаўнікаў "Адукаванка".

"Адукаванка" — некамерцыйная грамадзянская ініцыятыва, асноўнай мэтай якой з'яўляецца стварыць пляцоўку, дзе будуць аб'яднаны праблемы адукацыі, іх рашэнні і людзі, якія гатовы над імі працаваць.


За каментары пра прадстаўнікоў улады затрымалі мужчыну

Таксама сцвярдажецца, што ён нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана "Перамога".


"Беларускі жаночы фонд Belarus Women’s Foundation" прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем"

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС, паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі Instagram старонкі "valerymatskevich", "ruslan_guseinov_warszawa", а таксама "belarusians_lietuva".


Беларускія пракуроры знайшлі на "Яндэкс Музыцы" "экстрэмісцкія песні" гурта TOR BAND

Таксама на платформе нібыта былі выступленні Гітлера і Мусаліні.

Паведамляецца, што ў "мэтах недапушчэння рэабілітацыі нацызму і супрацьдзеяння экстрэмізму" пракуроры запатрабавалі ад ТАА "ЯндэксБел" выдаліць гэтыя запісы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства