viasna on patreon

З бабруйскага ўчастку №2 выдалілі двух назіральнікаў

2015 2015-10-11T15:26:33+0300 2015-10-11T15:26:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zabaronena_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На бабруйскім участку №2 выдалілі адразу двух назіральнікаў. Нагодай сталі пытанні, якія назіральнікі задавалі, і якія вельмі нервавалі старшыню камісіі Ксенію Лапцеву. Участак размяшчаецца ў Цэнтры вольнага часу і творчасці, Ксенія Лапцева - яго дырэктарка.

-Я здзіўленая тым, што нас пазбавілі магчымасці назіраць, - кажа назіральніца Людміла Баева. - На гэтым участку добрыя паказчыкі па яўцы, баяцца нас сябрам камісіі няма сэнсу. Але чамусьці ўвесь час да нас тут ставіліся перадузята. Я задавала шэраг пытанняў, па справе, яшчэ ўчора, але старшыня не адказвала на іх, "бо не абавязана". Таму я сфармулявала пытанні пісьмова, і сёння раніцай перадала ёй. Да абеду была цішыня... У 14.00 я падыйшла да яе, папрасіла даць мне азнаёміцца з колькасцю людзей, якія прагаласавалі, хацела параўнаць з сваімі лічбамі. Ксенія Лапцева пачала моцна нервавацца, казала, што я перашкаджаю ёй працаваць, што залічвае гэта мне ў другое парушэнне.

Першае парушэнне ў старшыні камісіі назіральніца "зарабіла", калі распісалася на паперцы побач з сябрамі камісіі, падчас пламбіроўкі скрыні. Людміла Баева кажа, што так яна рабіла на мінулых выбарах, але зараз ёй сказалі, што гэта забаронена.

-Ксенія Лапцева ўзгадала мне ўсе мае пытанні, у тым ліку тое, што ўчора я запытвалася, дзе буду знаходзіцца падчас падліку галасоў. Сказала, што я прыдзіраюся. Мой калега сказаў нешта кшталту "мы назіральнікі, нас і вучылі прыдзірацца". І гэта канчаткова раззлавала старшыню камісіі, яна выдаліла нас з участка. Пакуль мы знаходзімся ў будынку цэнтра творчасці, але наўрадці нам дадуць магчымасць працягнуць назіраць, - мяркуе Людміла Баева.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства