viasna on patreon

Бабруйск: старшыня камісіі апячатвае скрыні "для назіральніцы"

2015 2015-10-10T23:52:00+0300 2015-10-11T00:13:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/skryniafalsifikacyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галіна Смірнова, мясцовая каардынатарка кампаніі "Права выбару", ад першага дня сваёй працы на ўчастку №43 літаральна прымушае старшыню камісіі апячатваць скрыню і памяшканне, у якім яна захоўваецца.

Выбарчы ўчастак размяшчаецца ў будынку "Вадаканала", яго старшыня - Анатоль Аўрамчык, працуе намеснікам дырэктара гэтага прадпрыемства.

-Старшыня камісіі вельмі ветлівы са мной, але стараецца рабіць па-свойму. Ад першага дня я прашу, каб ён апячатваў скрыню для галасавання, і нарэшце яе пачалі апячатваць. Але ці мае сэнс такое апячатванне? Ён не клеіць паперку з подпісамі сябраў камісіі, а проста вешае вяровачкі на пласцілін і ставіць дзве пячаткі. Гэту "канструкцыю" можна лёгка зрэзаць нажом і зноў прычапіць. І ключы і пячатка таксама знаходзяцца ў Анатоля Аўрамчыка.

Першыя дні, кажа Галіна Смірнова, скрыню пакідалі на ўчастку, у суседнім пакоі дзяжурылі міліцыянты. Зараз яе выносяць у памяшканне актавай залы.

-Я настойвала, каб дзверы актавай залы таксама апячатвалі. Старшыня пагадзіўся, але ў такім стылі: "Добра, зраблю гэта для вас". Ён апячатаў толькі адны дзверы. Але не можа быць такога, каб у актавай зале былі толькі адны дзверы, гэта супярэчыць правілам пажарнай бяспекі! Я кажу - тут павінны быць яшчэ адны дзверы, а хутчэй за ўсё, і трэція таксама. Тады ён з неахвотай пайшоў, і другія дзверы таксама запламбіраваў.

Галіна Смірнова адзначае, што праблемы з апячатваннем ёсць практычна на ўсіх участках, дзе працуюць незалежныя назіральнікі.

-Чамусьці сябры камісій катэгарычна супраць таго, каб на паперках падчас апячатвання нашы назіральнікі пакідалі свае подпісы. Але чаму? Калі ўсё празрыста і шчыра, няўжо яны перашкодзяць? Шмат хто з назіральнікаў скардзіцца на тое, што не можа ўбачыць скрыню для галасавання раніцай у апячатаным стане. Яны спрабавалі прыходзіць і на 10 і на 15 хвілін раней адкрыцця ўчастку, але кожны раз бачаць такую карціну: старшыня камісіі ўжо там сядзіць, у адзіноце, у абдымку з гэтай распячатанай скрыняй. Чаму б яму не дачакацца іншых сябраў камісіі, назіральнікаў? Усё гэта выклікае шмат пытанняў, - адзначае незалежная назіральніца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства