Старшыня камісіі на ўчастку №2 у Брэсце лічыць немэтазгодным разглядаць прапанову наконт празрыстага падліку галасоў

2015 2015-10-09T15:30:10+0300 2015-10-09T15:30:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-padlik-galasou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адзін з назіральнікаў на гэтым участку для галасвання, які месціцца ў будынку ААТ “Будтрэст №8”, звярнуўся у выбарчую камісію, каб тая на сваім паседжанні разгледзела прапанову аб адкрытым падліку галасоў, і гэтую працэдуру маглі бачыць акрэдытаваныя назіральнікі.

З адказу старшыні ўчастковай выбарчай камісіі Алены Шабуні вынікае, што сэнсу ў гэтым няма, бо правядзенне выбараў і падлік галасоў будзе адбывацца “ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб падтрыхтоўцы і правядзенні выбараў”.

Алена Шабуня паведамляе, што лічыць “немэтазгодным” правядзенне паседжання ўчастковай выбарчай камісіі, паколькі (у адпаведансці з артыкулам 49 Выбарчага кодэкса) на такіх паседжаннях разглядаюцца скаргі на рашэнне камісіі.

Раней старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына неаднойчы адзначала, што назіральнікам будзе дадзена магчымасць рэальна бачыць працэс падліку галасоў. Паводле яе слоў, у метадычных рэкамендацыях зафіксавана, што пры падліку галасоў выбаршчыкаў у камісіях назіральнікам павінны быць прадастаўлены рэальныя магчымасці ажыццяўляць назіранне ва ўмовах, якія забяспечваюць аглядальнасць працэдуры падліку бюлетэняў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international