viasna on patreon

Бабруйск: на датэрміновае галасаванне – паток навучэнцаў

2015 2015-10-06T16:58:48+0300 2015-10-06T16:58:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daterm-galas-studenty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На бабруйскім выбарчым участку №27, які знаходзіцца ў аўтатранспартным каледжы, навучэнцы галасуюць цэлымі групамі. Незалежны назіральнік Аляксандр Смірноў распавёў, што на 16.30 тут ужо прагаласавалі 118 чалавек.

-Агульная колькасць выбаршчыкаў на гэтым участку 853 чалавекі, а ўжо ў першую палову дня з іх прагаласавала 105 чалавек, - распавядае Аляксандр Смірноў. - Пасля гэтага паток галасуючых значна зменьшыўся. Але сябра камісіі Наталля Кароль, нікога не саромеючыся, гучна давала наказ старасце адной з груп, каб хутчэй ішлі галасаваць і забяспечылі высокую яўку. Відаць, да канца сённяшняга дня гэтая лічба значна падрасце, - каментуе назіральнік.

Сябра ўчастковай камісіі Наталля Кароль працуе ў аўтатранспартным каледжы выкладчыцай.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства