viasna on patreon

У Віцебску хочуць правесці 21 пікет за байкот выбараў

2015 2015-10-01T15:47:06+0300 2015-10-01T15:47:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bajkot.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўкі на акцыі ў тры раённыя адміністрацыі горада падалі сябры КХП БНФ. Партыйцы хочуць праводзіць пікеты ва ўсіх трох раёнах горада штодня з 5 па 11 кастрычніка.

Мэта пікетаў, паводле заявак, пададзеных у раённыя адміністрацыі, - "данесці да жыхароў Віцебску інфармацыю аб тым, што ў 1996 годзе А. Лукашэнка ажыццявіў разгон законна абранага Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, шляхам маніпуляцый грамадскай думкай унёс змены ў дзеючую Канстытуцыю краіны 1994 года, якія дазволілі яму ўсталяваць у краіне дыктатарскі рэжым. Лічым, што ва ўмовах дыктатуры выбары немагчымыя па сваёй сутнасці. Зыходзячы з гэтага, прапануем выбаршчыкам байкатаваць фальшывыя псеўдавыбары". Пад заяўкамі падпісаліся пяцёра віцебскіх сябраў КХП БНФ.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства