viasna on patreon

Салігорск: апазіцыянераў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі не пусцілі

2015 2015-08-27T10:24:38+0300 2015-08-27T11:01:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybuchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шэсцьдзесят дзевяць участковых выбарчых камісій на Салігоршчыне было сфармавана за 35 хвілін. Ніводны прадстаўнік апазіцыі ў гэтыя выбаркамы ўключаны не быў.

Прысутны на паседжанні Салігорскага райвыканкаму назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага Камітэту Леанід Мархотка адзначыў фармальнасць мерапрыемства:

- Галоўны ідэолаг раёна Мікалай Маскевіч абвесціў з трыбуны, што ўсе адабраныя кімсці яшчэ да паседжання чальцы гэтых шасцідзесяці девяці камісій нібыта харошыя, годныя і дасведчаныя асобы. Персанальнага ж разгляду сяброў камісій не было. Уся працэдура насіла фармальны характар. Ніводнага прадстаўніка партыі АГП, партыі і грамадскай арганізацыі БНФ ці прадстаўнікоў іншых апазіцыйных структур у склад камісій не ўключылі, хоць іх колькасць і была зусім невысокая.

За праект рашэння чыноўнікі прагаласавалі адзінагалосна, хаця дакументаў па прапанаваных чальцах камісій ніхто з галасуючых не бачыў.

- Нават там, дзе былі нейкія альтэрнатыўныя кандыдаты ад той жа апазіцыі, ніякіх амберкаванняў на паседжанні не было. Ніякіх тлумачэнняў, чаму іх не дапусцілі, чым яны горшыя за іншых. На маю заўвагу аб парушэнні працэдуры адказалі літаральна, што так ім давядзецца да вечара сядзець. Але з такой логікай можна і ўвогуле выбары адмяніць, каб па вечарах не сядзець. Старшыня райвыканкаму Аляксандр Рымашэўскі пад канец пачаў нервавацца ды абвінаваціў мяне ў крытыканстве. Узгадаў гісторыю з будаўніцтвам шматпавярховіка ў адным з мікрараёнаў, супраць якога нядаўна масава выступілі жыхары гораду, хоць да мэты паседжання гэта аніякага дачынення ня мела, - кажа Леанід Мархотка.

Па словах праваабаронцы, пасля паседжання так і не стала вядома, хто будзе лічыць галасы выбарцаў на Салігоршчыне. Пакуль вядома толькі агульнастатыстычныя дазеныя аб шляху вылучэння сябраў у камісіі. Фактычна ж галасаванне ўдзельнікамі паседжання адбывалася за “ката ў мяшку”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства