viasna on patreon

Рэжысёр Алег Сянцоў прысуджаны да 20 гадоў калоніі

2015 2015-08-25T14:42:05+0300 2015-08-25T15:00:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/siancou-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў. Фота: svoboda.org

Украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў. Фота: svoboda.org

Паўночнакаўказскі акруговы ваенны суд у аўторак прызнаў украінскага кінарэжысёра Алега Сянцова вінаватым у арганізацыі тэрарыстычнай супольнасці і прысудзіў яго да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму, паведамляе карэспандэнт Бі-бі-сі Юры Вендзік.

На мінулым тыдні пракурор у заключнай прамове папрасіў прысудзіць Сянцова да 23 гадоў калоніі строгага рэжыму, а левага актывіста Аляксандра Кольчанку - да 12 гадоў. Кольчанку ў выніку далі 10 гадоў.

Сутнасць абвінавачванняў супраць Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанкі, вылучаных ФСБ і пракуратурай, складаецца ў тым, што мінулай вясной, пасля анексіі Крыму Расіяй, яны арганізавалі падпалы офісаў арганізацыі "Руская абшчына Крыму" і офіса "Адзінай Расеі" (які змяніў шыльду мясцовага офіса Партыі рэгіёнаў ) у Сімферопалі. Акрамя таго, ФСБ сцвярджае, што Сянцоў з паплечнікамі планавалі падарваць помнік Леніну.

"Я не буду ні пра што ў вас прасіць [...], усім усё зразумела. Суд акупантаў не можа быць справядлівым па вызначэнні. Нічога асабістага, ваша гонар", - сказаў Алег Сянцоў у сваім апошнім слове на мінулым тыдні.

Праваабарончыя арганізацыі лічаць Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанку палітвязнямі; улады Украіны патрабуюць іх неадкладнага вызвалення, як і вызвалення іншых украінскіх грамадзян, захопленых расійскімі праваахоўнымі органамі ў Крыме, у Данбасе і ў іншых месцах.

У абарону Сянцова выступілі, у прыватнасці, вядомыя еўрапейскія рэжысёры: Анджэй Вайда, Кшыштаф Занусі, Пэдра Альмадовар і іншыя - яны падпісалі ліст расейскім уладам, у якім заклікалі вызваліць іх маладога калегу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства