Палітвязня Мікалая Статкевіча падвяргаюць катаванням

2015 2015-07-29T08:06:25+0300 2015-07-29T08:06:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkievich-6958-420x280.jpg
Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

Палітвязня Мікалая Статкевіча падвяргаюць катаванням. Пра гэта заявіў сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Сяргей Скрабец. 

Падчас прэс-канферэнцыі ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча ён звярнуў увагу прысутных на тое, што палітвязень больш за тры гады знаходзіцца ў адзіночнай камеры:

 – Мікалай Статкевіч не проста знаходзіцца за кратамі, яго падвяргаюць катаванням. Ён утрымліваецца ў адзіночнай камеры, дзе няма святла, няма свежага паветра, няма доступу да інфармацыі. І гэта працягваецца больш за тры гады.

Таксама Сяргей Скрабец выказаў абурэнне дзеяннямі прадстаўнікоў ЭЗ-у, якія спрабуюць легітымізаваць Лукашэнку і не заўважаюць праблему наяўнасці палітвязняў:

- Што еўрапейскія палітыкі будуць тлумачыць сваім выбаршчыкам у Германіі ці Францыі, што палітыкі, якія ўдзельнічалі ў выбарах, мусяць у турме сядзець і чакаць новых выбараў. Уладзімір Някляеў заклікаў міжнародную супольнасць патрабаваць вызвалення палітвязняў. Стваральнік Руху “За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі” адзазначыў, што яшчэ спадзяецца на міжнародную супольнасць. Палітык выказаў думку, што пакуль у Беларусі ёсць палітычныя вязні, няма ніякага сэнсу ў замежных назіральніках:

 - Звяртаемся да міжнародных арганізацый, каб абавязковай умовай прысутнасці на выбарах міжнародных назіральнікаў, была адсутнасць палітвязняў у беларускіх турмах. Калі няма палітвязніў, давайце глядзець, як праходзяць выбары.

Уладзімір Някляеў яшчэ раз заклікаў прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі зняцца з гэтак званых выбараў. На яго думку, падыгрыванне апазіцыі дзейнай уладзе падпіхвае Беларусь да стану, калі перамены ў нашай краіне будуць немагчымымі аж да моманту сацыяльнага бунту ў самой Расеі. Уладзімір Някляеў таксама распавёў пра тое, што 28-га ліпеня ў Менску прайшлі закрытыя перамовы паміж прадстаўнікамі ўлады і Еўрапейскага Звязу адносна праблемы правоў чалавека. На яго думку, Еўразвяз павінен быў ставіць за ўмову прысутнасць на гэтых перамовах прадстаўніка ініцыятыўнай групы Статкевіча, “бо адмова ў яе рэгістрацыі і ёсць кардынальнае парушэнне правоў чалавека.”  Удзельнікі прэс-канферэнцыі адзначылі, што Мікалай Статкевіч – постаць еўрапейскага і сусветнага маштабу. Паплечнік палітвязня сацыял-дэмакрат Алесь Абрамовіч параўнаў Мікалая Статкевіча са змагароў за правы паўднёвых афрыканцаў Нэльсанам Мандэлам, нагадаўшы пра тое, што Мікалай Статкевіч яшчэ да 2010 года меў прынамсі два палітычна матываваныя прысуды.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international