У Салігорску і Нясвіжы вызначылі “зоны адчужэння” для збору подпісаў
У Салігорскім і Нясвіжскім раёнах чыноўнікі забаранілі збор подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ў большасці шматлюдных месцаў.
На Салігоршчыне правядзенне пікетаў па зборы подпісаў забаранілі на адлегласці 50 метраў ад будынкаў прадстаўнічых і выканаўчых ораганаў, суда, пракуратуры, бальніц, паліклінік, дзіцячых садкоў, навучальных устаноў, а таксама арганізацый, якія забяспечваюць абароназдатнасць і бяспеку дзяржавы. Збіраць подпісы таксама забараняецца пасадачных пляцоўках чыгуначных прыпынкаў, на прыпынках грамадскага транспарту, каля перакрыжаванняў і пешаходных пераходаў. Цяжка зразумець, якімі прававымі стандартамі кіраваліся салігорскія чыноўнікі, але збор подпісаў забаронены нават каля помнікаў архітэктуры, гісторыі, культуры, воінскіх захаванняў і ў радыюсе 50 метраў ад іх. Таксама ў забарончы спіс патраплі тэрыторыі культавых будынкаў рэлігійных грамад. Асабліва моцную шкоду гэткія маштабныя абежаванні раённых уладаў нанясуць жахрам райцэнтра. Салігорск з’яўляецца найшчыльнешым горадам краіны з невялікай плошчай, а значыцца сябрам ініцыятыўных груп давядзецца прыкласці сур’ёзныя намаганні у пошуку пляцоўкі для правядзення пікетаў.
Забарону на збор подпісаў у найбольш шматлюных месцах абвесціў і Нясвіжскі райвыканкам. У пяцідзесяці мятровую “зону адчужэння” патрапілі будынкі райвыканкаму, раённага Савета дэпутатаў, суда, пракуратуры, райаддзела ўнутраных спраў, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абароназдатнасць ды бяспеку дзяржавы і нават жыццядзейнасць насельніцтва. Зладзіць пікет будзе нельга каля арганізацый грамадскага транспарту, прадпрыемстваў вода- і энэргазабеспячэння, установаў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі. Установы ж аховы здароўя ў Нясвіжскім раёне апынуліся ізаляванымі ад зборшчыкаў подпісаў на адлегласці 100 метраў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”