Жыхар Рэчыцы асуджаны да расстрэлу за жорсткае забойства і згвалтаванне

2015 2015-03-18T11:08:28+0300 2015-03-18T13:42:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 сакавіка ў Рэчыцы вынесены прысуд 21-гадоваму мясцоваму жыхару, які 29 жніўня 2013 г. згвалціў і жорстка забіў 19-гадовую дзяўчыну. Суд прысудзіў абвінавачанага да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу.

Малады чалавек, прозвішча якога Сяргей Іваноў (1994 года народзінаў) абвінавачваўся акрамя забойства (ч.2. арт. 139), здзейсненага з асаблівай жорсткасцю і спалучанага з гвалтоўнымі дзеяннямі сэксуальнага характару, у злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК), рабаванні (ч. 2 арт. 206), наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання (п. 7 ч. 2 арт. 147), крадзяжы (ч. 2 арт. 205), іншых дзеяннях сэксуальнага характару (ч. 3 арт. 167).

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме і хутчэй за ўсё быў выяздным, паколькі справы, па якіх можа быць вынесенае смяротнае пакаранне, разглядаюцца абласным судом.

Жорсткае забойства адбылося 29 жніўня 2013 года. Знявечаны труп дзяўчыны раніцай выявіў вартаўнік каля Дома творчасці моладзі ў цэнтры Рэчыцы.

Смерць была гвалтоўнай, на целе забітай выяўленыя шматлікія пашкоджанні, у тым ліку сляды ад удараў. У той жа дзень быў затрыманы падазраваны — раней неаднаразова судзімы мясцовы жыхар, які быў знаёмы з дзяўчынай.

Следства высветліла, што на момант забойства абвінавачваны быў п'яны і ўжываў псіхатропныя рэчывы. Малады чалавек накінуўся на дзяўчыну з мэтай згвалтавання. Ад жорсткага збіцця і шматлікіх цяжкіх траўмаў дзяўчына памерла. Пасля забойства злачынец забраў каштоўныя рэчы ахвяры.
БелаПАН.

Жыхар Рэчыцы Іваноў Сяргей асуджаны да расстрэлу за жорсткае забойства. Фота БелаПАН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international