На Ларысу Шчыракову склалі яшчэ два адміністрацыйныя пратаколы за працу без акрэдытацыі

2015 2015-03-10T16:04:07+0300 2015-03-10T16:04:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shcharakova.jpg
Ларыса Шчыракова (фота baj.by)

Ларыса Шчыракова (фота baj.by)

Найбліжэйшы суд над гомельскай незалежнай журналісткай прызначаны на чацвер, 12 сакавіка.

У аўторак Ларысу Шчыракову выклікалі ва ўпраўленне ўнутраных спраў горада Рэчыцы (Гомельская вобласць), дзе журналістку азнаёмілі яшчэ з двума адміністрацыйнымі пратаколамі за працу без акрэдытацыі на замежны СМІ.

Міліцыя абвінавачвае сябру ГА “БАЖ” у парушэнні арт. 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку вырабу прадукцыі СМІ) пры падрыхтоўцы двух сюжэтаў для тэлеканала “Белсат”. Паводле міліцыянтаў, найбліжэйшым часам дадзеныя пратаколы накіруюць у суд.

Тым часам стала вядомая дата суда над журналісткай паводле аналагічнай справы, заведзенай супраць Шчыраковай 8 сакавіка (абвінавачанне па артыкуле 22.9 КаАП). Судзіць журналістку будуць у чацвер, 12 сакавіка, а 12-й гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля.

Максімальнае пакаранне па кожнай адміністрацыйнай справе супраць журналісткі – штраф у дзевяць мільёнаў рублёў. Сама ж Ларыса Шчыракова ўпэўненая, што ніякіх артыкулаў не парушала, бо паводле Канстытуцыі мае права свабодна збіраць і распаўсюджваць інфармацыю.

Летась міліцыя завяла як мінімум 14 адміністрацыйных справаў за супрацу без акрэдытацыі  замежнымі СМІ. Сёлета адбылося ўжо тры суды над журналістамі па артыкуле 22.9 КаАП.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international