Лічбы года: 105 млн рублёў штрафаў, 60 млн еўра падтрымкі, 14 справаў па 22.9 КаАП і 29 затрыманняў

2015 2015-01-05T11:51:00+0300 2015-01-28T12:11:57+0300 be

Паводле маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, сума штрафаў, спагнаных з журналістаў і распаўсюднікаў друкаванай прадукцыі цягам года, дасягнула 105 мільёнаў рублёў.

У тым ліку з журналістаў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ, спагналі 52 млн 050 тыс. рублёў, з журналістаў, звінавачаных ва “ўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах” – 21 млн 450 тыс рублёў, а з распаўсюднікаў друкаванай прадукцыі – 25 млн 500 тыс. рублёў. Падрабязней

Паводле рэспубліканскага бюджэту на 2015 год, на фінансаванне дзяржаўных СМІ выдаткавана 804.2 млрд рублёў, што складае каля 60 млн еўра.

На тэлебачанне і радыё плануецца выдаткаваць каля 653 млрд рублёў, на перыядычны друк і выдавецтвы – каля 70 млрд рублёў.

Для параўнання – выдаткаванні з дзяржбюджэту на дзяржСМІ з 2009 года:

2009 г. – каля  64 млн EUR

2010 г. – каля 40 млн EUR

2011 г. – каля 54 млн EUR

2012 г. – каля 45,5 млн EUR

2013 г. – каля 60 млн EUR

2014 г. – каля 52 млн EUR

2015 г. – каля 60 млн EUR

Колькасць адміністрацыйных справаў па арт. 22.9 ч. 2 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”), пра якія стала вядома цягам 2014 года, дасягнула 14-і.

У гэтым пераліку – справы журналістаў:

Алеся Дзянісава,

Алеся Залеўскага (2 справы),

Андрэя Мялешкі (3 справы),

Аляксандра Буракова (2 справы, адна закрытая),

Міхаіла Аршынскага (закрытая)

Марыны Маўчанавай,

Віталя Сямашкі (закрытая),

Аліны Літвінчук,

Тамары Шчапёткінай,

Алеся Леўчука.  Падрабязней

Колькасць затрыманняў, звязаных з выкананнем журналістамі прафесійных абавязкаў, дасягнула 29:

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international