Суд адмяніў штраф актывісту з Салігорска

2015 2015-01-07T10:35:30+0300 2015-01-07T10:35:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lemesh1.jpg
Уладзімір Лемеш.

Уладзімір Лемеш.

5 студзеня адбыўся паўторны суд над актывістам з Салігорска Уладзімірам Лемешам. Суддзя Пракаповіч не прыняла доказы міліцыянтаў, што малады чалавек лаяўся на вуліцы. І адмяніла штраф.

Уладзіміра Лемеша затрымалі людзі ў цывільным ў верасні, калі ён выйшаў у краму. Абвінавацілі ў тым, што лаяўся. Выхадныя ён правёў у ізалятары. А пасля суддзя Сяргей Самуйлік прызнаў хлопца вінаватым і аштрафаваў на дзве базавыя (300 тысяч рублёў). Лемеш падаў скаргу, і Мінскі абласны суд адмяніў рашэнне. А справу адправіў на новы разгляд.

Па словах Уладзіміра, штраф ён паспеў аплаціць. Цяпер мае намер дамагацца кампенсацыі за суткі, праведзеныя ў ізалятары.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international