Магілёўскія чыноўнікі лічаць несапраўдную кнігу скаргу дапушчальнай з’явай

2014 2014-12-07T15:29:47+0300 2014-12-07T15:29:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kniga-skargau.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве адмовіліся пакараць супрацоўніцу за несапраўдную кнігу скаргаў і прапановаў. У адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва таксама лічаць, што кніга скаргаў і прапановаў не павінна быць прашнурована, бо гэта не прадугледжана нарматыўнымі актамі. Такі адказ былому рабочаму ААТ "Трэст Белсантэхмантаж №1" Аляксандру Быкаву даў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва спадар Лаўрыновіч.

Нагадаем, што рабочы трэста запатрабаваў у бухгалатара арганізацыі кнігу скаргаў і прапановаў, каб напісаць туды свае заўвагі датычна парушэння яго працоўных правоў. Бухгалтар арганізацыі выдала Аляксандру кнігу скаргаў і прапановаў, старонкі якой не былі пранумараваныя, а сама кніга не была прашнурована і на ёй таксама адсутнічала пячатка. 

Рабочы адмовіўся рабіць запіс у гэтую сумнеўную кнігу скаргаў і прапановаў і напісаў скаргу ў адміністрацыю Ленінскага раёна.

Трэба адзначыць, што пасля звальнення Аляксандру дагэтуль не выдалі разліковы квіток за апошні месяц працы, а даведку, якая яму была патрэбна аб сярэднім заробку, выслалі яму толькі праз 2,5 тыдні і то пасля паўторнай скаргі ў Дэпартамент аховы працы. 

На дадзены момант вядома, што пасля скаргаў рабочага да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты дырэктар прадпрыемства за парушэнне санітарна-бытавых умоваў працы. На дадзены момант працягваецца праверка у Дэпартменце аховы працы і Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, дзе ўжо выяўлены шэраг парушэнняў. 

Варта дадаць, што на адказ спадара Лаўрыновіча з адміністрацыі Ленінскага раёна аб неабавязковай прашнуроўцы кнігі скаргаў і прапановаў напісана скарга ў Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international