Human Rights Watch абвінаваціла данецкіх сепаратыстаў у парушэнні Жэнеўскай канвенцыі (фота)

2014 2014-08-24T23:58:00+0300 2014-08-25T12:41:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/danieck-24-08-2014h.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
«Марш» ваеннапалонных у Данецку 24.08.2014. Фота "Новай Газеты"

«Марш» ваеннапалонных у Данецку 24.08.2014. Фота "Новай Газеты"

Намеснік дырэктара міжнароднай праваабарончай арганізацыі выказалася наконт «маршу» ваеннапалонных у цэнтры Данецка 24 жніўня, які стаў адказам сепаратыстаў на святкаванні ў іншых рэгіёнах краіны Дня незалежнасці Украіны.

"Марш" украінскіх салдат у Данецку - гэта парушэнне забароны на зневажальнае і абразлівае абыходжанне", - напісала Рэйчал Дэнберу Твітэры, кваліфікаваўшы тое, што адбылося, як дзеянні, якія парушаюць Жэнеўскую канвенцыю. У арганізацыі не выключылі, што шэсце можа разглядацца як ваеннае злачынства.

Адзначым, што міжнародныя канвенцыі, якія тычацца абыходжання з ваеннапалоннымі, абавязваюць ваюючыя бакі не зневажаць годнасць праціўнікаў, якія трапілі ў палон.

24 жніўня сепаратысты, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей, правялі ў сталіцы Данбаса выставу спаленай баявой тэхнікі, сцвярджаючы, што яна належыць украінскай арміі. А затым па цэнтральнай вуліцы ўздоўж плошчы Леніна канваіры з аўтаматамі прагналі калону ўкраінскіх ваеннапалонных з заведзенымі за спіну рукамі. Па паведамленнях розных СМІ, мясцовыя жыхары кідалі ў палонных камяні, памідоры і яйкі, а за калонай ішлі палівальныя машыны - па аналогіі з “Маршам палонных немцаў па Маскве” 1944 года, калі палівальныя машыны сімвалічна адмывалі зямлю ад “гітлераўскай поскудзі”. Пазней украінскіх вайскоўцаў пасадзілі ў аўтобусы і звезлі.
 

Фота з блога «Новай газеты» на сайце «Эха Масквы»

«Марш» ваеннапалонных у Данецку 24.08.2014. Фота "Новай Газеты"
«Марш» ваеннапалонных у Данецку 24.08.2014. Фота "Новай Газеты"
«Марш» ваеннапалонных у Данецку 24.08.2014. Фота "Новай Газеты"
«Марш» ваеннапалонных у Данецку 24.08.2014. Фота "Новай Газеты"
«Марш» ваеннапалонных у Данецку 24.08.2014. Фота "Новай Газеты"
«Марш» ваеннапалонных у Данецку 24.08.2014. Фота "Новай Газеты"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international